Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 16 Лістапад 2021 12:06

Купалаўскі ўніверсітэт запрашае прыняць удзел у конкурсе студэнцкіх плакатаў «Свабодны ад залежнасцяў»

plakat konkursКонкурс пройдзе з 15 лістапада па 3 снежня, узяць удзел у ім могуць студэнты, магістранты, аспіранты, навучэнцы каледжаў і работнікі факультэтаў.

 

Для ўдзелу прымаюцца аўтарскія плакаты фармату А3, якія папулярызуюць здаровы лад жыцця, адмову ад алкаголю, тытуню, азартных гульняў і наркотыкаў. Работы могуць быць выкананы адным аўтарам або групай у адной з тэхнік - жывапіс, графіка, калаж - або спалучаць у сабе некалькі тэхнік. Інфармацыю аб аўтарах неабходна размясціць на адваротным баку плаката ў левым ніжнім куце.

Пераможцаў конкурсу студэнцкіх плакатаў "Свабодны ад залежнасцяў" вызначаць у намінацыях "Самы яркі малюнак", "Лепшы дызайн плаката", "Лепшае тэхнічнае выкананне", "Лепшы сацыяльна-накіраваны плакат", "Лепшае выкананне ідэі", "Лепшы плакат-комікс" і "Лепшы матывацыйны плакат". Журы будзе ацэньваць арыгінальнасць ідэі, мастацкае выкананне, навізну сюжэту, яркасць і выразнасць працы, яе асветніцкую і выхаваўчую скіраванасць.

Мэта конкурсу - прафілактыка шкодных звычак і залежнасцяў, а таксама развіццё ў студэнцкай моладзі пачуцця адказнасці за сваю будучыню. Для ўдзелу ў конкурсе студэнцкіх плакатаў “Свабодны ад залежнасцяў” трэба прадставіць матэрыялы (плакат + заяўка) ва ўпраўленне выхаваўчай работы з моладдзю па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, каб. 308.

Кантактны нумар тэлефона: 39-72-09; e-mail: csi@grsu.by.