Конкурс праводзіцца ў два этапы. Для ўдзелу ў адборачным этапе неабходна запоўніць заяўку і адправіць яе разам з конкурснымі матэрыяламі на адрас электроннай пошты uvr@grsu.by з паметкай «Зямлі роднай куток».
Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях: фотапраект, відэапраект і экскурсійны маршрут. У якасцi конкурсных матэрыялаў прымаюцца фотаздымкі з выявай людзей і аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, відэаролікі пра малую радзіму, а таксама аўтарскія кантрольныя тэксты экскурсійных маршрутаў па малой радзіме з фотаздымкамі, малюнкамі, картамі. Удзельнічаць у конкурсе экскурсійна-краязнаўчых прэзентацый «Зямлі роднай куток» можна адначасова ў трох намінацыях.
Па выніках адборачнага этапу будзе вызначаны ўдзельнік рэспубліканскага конкурсу ад Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Заключны этап конкурсу адбудзецца на базе Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Дадатковую інфармацыю аб удзеле і патрабаваннях да афармлення конкурсных матэрыялаў можна атрымаць па тэлефоне 8 (0152) 397209 ў аддзеле падтрымкі моладзевых праектаў і ініцыятыў упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Купалаўскага ўніверсітэта.