Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 05 Сакавік 2021 11:20

Прарэктар па вучэбнай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Бялых ў складзе беларускай урадавай дэлегацыі наведвае Рэспубліку Узбекістан

delegacjaТрохдзённая праграма візіту прадугледжвае ўдзел у афіцыйных перамовах, наведванне ўстаноў вышэйшай адукацыі Узбекістана і падпісанне дакументаў аб супрацоўніцтве.

У рамках візіту беларускай дэлегацыі ў Узбекістан 3 сакавіка прарэктар па вучэбнай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Бялых прыняў удзел у сустрэчы Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігара Карпенкі з Міністрам вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Узбекістан Абдукадзірам Ташкулавым. У гэты ж дзень удзельнікі беларускай урадавай дэлегацыі наведалі Беларуска-Узбекскі міжгаліновы інстытут прыкладных тэхнічных кваліфікацый і Нацыянальны ўніверсітэт Узбекістана імя Мірза Улугбека.

У праграме візіту на 4 сакавіка запланавана адкрыццё Беларуска-узбекскага дзелавога савета, а таксама правядзенне пасяджэння Сумеснай міжурадавай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан, падчас якога Юрый Белых выступіць з дакладам. У другой палове дня ўдзельнікі беларускай дэлегацыі наведаюць Ташкенцкі хіміка-тэхналагічны інстытут. Запланавана падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Ташкенцкім хіміка-тэхналагічным інстытутам.

5 сакавіка прарэктар па вучэбнай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Бялых прыме ўдзел у сустрэчы з рэктарам Нацыянальнага інстытута мастацтваў і дызайну імя Камалідзіна Бехзода Надырбекам Сайфулаевым. У планах таксама падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве Купалаўскага ўніверсітэта з Нацыянальным інстытутам мастацтваў і дызайну імя Камалідзіна Бехзода. Падчас сустрэчы прадстаўнікоў беларускага боку з дэлегацыяй Какандзкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Мукімі адбудзецца абмеркаванне сумеснай адукацыйнай праграмы ў новым навучальным годзе.

У ходзе візіту беларускай дэлегацыі ў Узбекістан будзе падпісаны план сумесных дзеянняў паміж Міністэрствам адукацыі Беларусі і Міністэрствам вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Узбекістана на 2021 - 2025 гады.