Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 12 Чэрвень 2020 15:23

Студэнты факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы - пераможцы міжнароднага конкурсу навуковых прац у Краснаярску

ffcСтудэнты факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы - пераможцы міжнароднага конкурсу навуковых прац у Краснаярскім Сібірскім Федэральным Універсітэце завяршылася XVI Міжнародная навуковая канферэнцыя студэнтаў, аспірантаў і маладых навукоўцаў «Праспект Свабодны - 2020», прысвечаная 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Упершыню канферэнцыя прайшла ў онлайн-фармаце і сабрала рэкордную колькасць краін-удзельніц. Свае даклады на форуме прэзентавалі амаль 2000 тысячы маладых даследчыкаў з Беларусі, Расіі, Казахстана, Ямайкі, Польшчы, Кітая, Лаоса і ЗША.

Купалаўскі ўніверсітэт прадставілі студэнты факультэта фізічнай культуры Міхаіл Ламака і Вікторыя Аўдзейчык, якія ўвайшлі ў склад міжнароднай каманды студэнтаў з універсітэтаў-партнёраў - ГрДУ імя Янкі Купалы, Вышэйшай медыцынскай Школы ў Беластоку і Краснаярскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя В.П. Астаф'ева.

Студэнты выступілі з дакладам «Навыкі правільнага харчавання і крытэрыі фізічнага развіцця як дэтэрмінанты здароўезберагальных паводзінаў». Па выніках Міжнароднага конкурсу навуковых прац «Харчаванне і якасць жыцця» ў рамках Міжнароднай канферэнцыі «Праспект Свабодны - 2020» аўтары дакладу ўзнагароджаны Дыпломам пераможцы I ступені.

Навуковыя кіраўнікі студэнтаў - дацэнт кафедры тэорыі фізічнай культуры і спартыўнай медыцыны ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэй Шпакаў і прафесар кафедры  сацыяльнай педагогікі і сацыяльнай работы Краснаярскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя В.П. Астаф'ева Людміла Клімацкая.

 

diplom