Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 11 Май 2019 08:46

Акцыю да 80-годдзя ўніверсітэта правялі ў ГрДУ імя Янкі Купалы

vinogradУ рамках акцыі 10 мая ўздоўж навучальнага корпуса факультэта біялогіі і экалогіі высадзілі дзявочы вінаград.

Вінаград высадзілі да 80-годдзя ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама 55-годдзя факультэта біялогіі і экалогіі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі факультэта біялогіі і экалогіі і юрыдычнага факультэта.

Дзявочы вінаград па праве лічыцца адной з самых буйных, хуткарослых і цягавітых шматгадовых ліян. Выгляд яго раскошнай, эфектна чырванеючай ў канцы сезона лістоты, добра знаёмы кожнаму гродзенцу, бо менавіта дзявочы вінаград упрыгожвае будынак галоўнага корпуса купалаўскага ўніверсітэта па вуліцы Ажэшка, 22.

Праз некалькі гадоў зялёна-жоўта-чырвоны «калейдаскоп», які ўпрыгожвае яшчэ адзін будынак навучальнага корпуса Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, будзе радаваць вока прахожых.