Удзельнікамі круглага стала сталі студэнты, магістранты, выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы і Наўгародскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Яраслава Мудрага. Са словамі прывітання да вучоных звярнуліся прарэктар па навуковай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Раманоўскі і прарэктар па навуковай працы і інавацыях НаўДУ Андрэй Яфрэменкаў. Мадэратарамі мерапрыемства выступілі доктар юрыдычных навук, прафесар, загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу ГрДУ імя Янкі Купалы Ігар Мартыненка і кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу НовГУ Марына Трафімава.
У рамках круглага стала яго ўдзельнікі абмеркавалі актуальныя пытанні гандлю ў Інтэрнэце. Сярод пытанняў - заключэнне і выкананне дагавораў ў сетцы Інтэрнэт, увядзенне ў зман спажыўцоў пры ажыццяўленні продажу праз сетку Інтэрнэт, няпоўная інфармацыя аб тавары пры ажыццяўленні гандлю ў сетцы Інтэрнэт, абарона правоў спажыўцоў у выпадку рэалізацыі тавару неналежнай якасці з дапамогай інтэрнэт-гандлю, актуальныя пытанні дастаўкі тавару пры куплі-продажы дыстанцыйным спосабам, матэрыяльная і дысцыплінарная адказнасць работніка, які дастаўляе тавар з інтэрнэт-крамы, праблемы бяспекі плацяжоў у інтэрнэт- гандлі, гандаль у сетцы Інтэрнэт лекавымі сродкамі і прэпаратамі: небяспекі і рызыкі, вяртанне тавару неналежнай якасці пры дыстанцыйнай куплі, сайт інтэрнэт-крамы як аб'ект прававой аховы.
Таксама падчас інтэрнэт-сустрэчы свае даклады прадставілі студэнты юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Марына Кузьмянкова, Данііл Карповіч, Давід Бакуменка, Кацярына Галушкіна, Анастасія Малафеева, Вольга Нікіфарава.