Фінал спаборніцтва прайшоў 21 снежня ў Разанскім дзяржаўным універсітэце імя С.А. Ясеніна. У выніковым паядынку выступілі сем унівэрсітэцкіх каманд з Беларусі, Расіі, Казахстана і Кіргізіі.
Алімпіяда ўключала два туры: тэарэтычны і практычны. У першым - удзельнікі дыстанцыйна вырашалі заданні па пытаннях экалагічнай бяспекі і трансгранічнага супрацоўніцтва ў галіне прадухілення забруджвання нафтапрадуктамі прычыны разрыву трубаправода. У другім туры эколагі абаранялі прапанаваныя праекты. Галоўным крытэрыем ацэнкі з'яўлялася глыбіня і якасць раскрыцця экалагічных, прававых і эканамічных аспектаў заяўленай праблемы.
У склад Беларускай студэнцкай зборнай, акрамя Таццяны Казячай, увайшлі магістранты геаграфічнага факультэта БДУ і Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Падрыхтавала Беларускую студэнцкую зборную дацэнт кафедры геаграфічнай экалогіі геаграфічнага факультэта БДУ Наталля Гагіна.
Дыплом III ступені заваявала каманда Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута ім. А.Д. Сахарава БДУ. Першае месца экалагічнага спаборніцтва заняла каманда Таразскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.Х. Дулаці (Рэспубліка Казахстан).
По материалам сайта
Министерства образования