На працягу чатырох гадоў інжынерна-будаўнічы факультэт арганізоўвае дабрачынную акцыю ў Гродзенскім абласным спецыялізаваным доме дзіцяці. 2018 год таксама не стаў выключэннем.
Прадметы гігіены і цацкі для хлопчыкаў і дзяўчынак - падарункі купалаўцаў малышам, якія выхоўваюцца ў Гродзенскім абласным спецыялізаваным доме дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы і парушэннем псіхікі.