Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 24 Кастрычнік 2018 17:37

Праца выпускнікоў ГрДУ імя Янкі Купалы ў ліку пераможцаў конкурсу лепшых відэаролікаў пра малую радзіму (ВІДЭА)

10439 0У намінацыі «Я ганаруся сваёй малой радзімай» першае месца заваявалі выпускнікі ГрДУ імя Янкі Купалы, якія на момант падачы конкурсных матэрыялаў навучаліся ва ўніверсітэце.

У роліку «Што для цябе Беларусь», падрыхтаваным выпускнікамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Яўгенам Сідарам, Дар'яй Гаўрыльчук, Анастасіяй Шаўловіч і Юліянай Амбрушкевіч, замежныя і беларускія студэнты распавялі пра тое, што для іх значыць Беларусь.

Таксама журы вызначыла пераможцаў у 11 намінацыях. Канкурсанты распавялі пра гістарычныя месцы, прыроду, пра людзей, якія кожны дзень стваралі і ствараюць уласную малую радзіму, клапоцяцца пра яе. У катэгорыі «Лепшы прэзентацыйны ролік раёна і горада» пераможцам стаў Санаторны яслі-сад №95 горада Гродна, у намінацыі «Славутасці Гродзеншчыны»  першае месца у вучаніцы Панямуньскага дзіцячага дома горада Гродна Арыны Кананенка, лепшым прэзентацыйным ролікам арганізацыі стала праца Гродзенскай абласной інфекцыйнай клінічнай бальніцы, а ў намінацыі «Жыццё выдатнай сям'і» першае месца атрымаў ролік рэдакцыі газеты «Астравецкая праўда». Пераможцы таксама былі абраныя яшчэ ў 7 намінацыях, прысвечаных відэа-аповедам аб нашым багацці роднага краю.

Арганізатарамі конкурсу выступілі ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, Каардынацыйны Савет структур палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, а таксама абласныя арганізацыі «Белая Русь», «Беларускі саюз жанчын» і БРСМ.