Рэгістрацыя ўдзельнікаў на асноўныя дні правядзення РТ будзе праходзіць у перыяд з 8 кастрычніка па 7 лістапада ў оnline-рэжыме (кругласутачна) і па наступных адрасах:
– з 29 кастрычніка па 6 лістапада ў г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 110 (пн-пт з 9.00 да 17.00, у нядзелю 3 лістапада - з 9.00 да 13.00);
– з 8 кастрычніка па 6 лістапада ў г. Ліда, вул. Кірава, 20, каб. 409 (пн-пт з 9.00 да 17.00, у нядзелю 3 лістапада - з 9.00 да 13.00);
– з 8 па 24 кастрычніка ў раённых цэнтрах Гродзенскай вобласці ў аддзелах адукацыі, спорту і турызму райвыканкамаў (пн-пт з 9.00 да 17.00).
Рэгістрацыя ўдзельнікаў на рэзервовыя дні РТ ў оnline-рэжыме (кругласутачна) пройдзе ў г. Гродна і г. Ліда з 18 па 22 лістапада.
Кошт удзелу ў рэпетыцыйным тэсціраванні па адным прадмеце - 7,0 рублёў.
У Рэгіянальным цэнтры тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі адзначаюць, што ўдзел у рэпетыцыйным тэсціраванні дазволіць праверыць узровень ведаў і аб'ектыўна ацаніць ступень падрыхтаванасці да цэнтралiзаванага тэсцiравання, азнаёміцца з тэматыкай і тэхналогіяй выканання тэставых заданняў цэнтралізаванага тэсціравання ў межах адведзенага часу, набыць навыкі запаўнення бланка адказаў, адаптавацца да ўмоў і патрабаванняў удзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні і зрабіць выбар шляху далейшай якаснай падрыхтоўкi да цэнтралiзаванага тэсцiравання.
Больш падрабязна з інфармацыяй аб правядзенні рэпетыцыйнага тэсціравання можна азнаёміцца ў дадатку.
Графік правядзення рэпетыцыйнага тэсціравання
г. Гродна
9 лістапада (пятніца)  |  беларуская мова  |  
10 лістапада (субота)  |  замежныя мовы  |  
11 лістапада (нядзеля)  |  руская мова  |  
16 лістапада (пятніца)  |  хімія, геаграфія, сусветная гісторыя  |  
17 лістапада (субота)  |  фізика, біялогія, грамадазнаўства  |  
18 лістапада (нядзеля)  |  матэматыка, гісторыя Беларусі  |  
24, 25 лістапада  |  рэзервовыя дні – усе прадметы  |  
г. Ліда  |  |
9 лістапада (пятніца)  |  хімія, геаграфія, сусветная гісторыя  |  
10 лістапада (субота)  |  беларуская мова  |  
11 лістапада (нядзеля)  |  руская мова  |  
16 лістапада (пятніца)  |  замежныя мовы  |  
17 лістапада (субота)  |  фізіка, біялогія, грамадазнаўства  |  
18 лістапада (нядзеля)  |  матэматыка, гісторыя Беларусі  |  
24, 25 лістапада  |  рэзервовыя дні – усе прадметы  |  
Раённыя цэнтры Гродзенскай вобласці  |  |
27 кастрычніка (субота)  |  беларуская мова, руская мова  |  
28 кастрычніка (нядзеля)  |  матэматыка, гісторыя Белаурсі  |  
29 кастрычніка (панядзелак)  |  хімія, замежныя мовы, геаграфія, сусветная гісторыя  |  
30 кастрычніка (аўторак)  |  фізіка, грамадазнаўства, біялогія  |  
24, 25 лістапада  |  рэзервовыя дні – усе прадметы  |  
 
У перыяд з 27 кастрычніка па 25 лістапада ў раённых цэнтрах Гродзенскай вобласці і ў г. Гродна адбудзецца рэпетыцыйнае тэсціраванне па прадметах ЦТ.