Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 27 Верасень 2018 15:50

Студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы прымае ўдзел у Форуме моладзі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі

10182 0ГрДУ імя Янкі Купалы прадстаўляе студэнтка 3 курса факультэта біялогіі і экалогіі ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», член Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім Сходзе Саюза Беларусі і Расіі Кацярына Янчурэвіч.

Усяго ў форуме, які праходзіць з 26 па 30 верасня, прымаюць удзел 200 лідэраў органаў моладзевага і студэнцкага самакіравання, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і экспертнай супольнасці Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў.

Праграма сустрэчы прадугледжвае дзелавыя, культурныя і адукацыйныя мерапрыемствы, у тым ліку з удзелам дэпутатаў Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, сенатараў Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі.

На тэматычных пляцоўках Форуму ўдзельнікі абмяркуюць ідэалагічную і інфармацыйную аснову Саюзнай дзяржавы, заканадаўства Беларусі і Расіі ў сферы маладзёжнай палітыкі і перспектыўныя напрамкі дзейнасці моладзі.

27 верасня ўдзельнікі Форуму прымуць удзел у рабоце трох секцый: «Ідэалагічная і інфармацыйная аснова Саюзнай дзяржавы», «Заканадаўства Беларусі і Расіі ў сферы маладзёжнай палітыкі: тэндэнцыі да збліжэння» і «Кропкі росту моладзевай павесткі Саюзнай дзяржавы». Вынікі дыскусій будуць падведзены на пленарным пасяджэнні.

Па словах арганізатараў, мэтай моладзевай сустрэчы з'яўляецца распрацоўка Стратэгіі развіцця моладзевай інтэграцыі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.