Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 17 Жнівень 2018 11:19

Дабрачынная акцыя па зборы канцылярскіх тавараў «Збяром дзяцей у школу!» праходзіць у ГрДУ імя Янкі Купалы

5D998E6C0A41044DCF83DB3D1AFB9E62400D16AA18E7E08C24pimgpsh fullsize distrАказаць падтрымку сем'ям, якія знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы, можна з 13 па 18 жніўня.

 

Школьныя тавары - пісьмовыя прыналежнасці, фарбы, алоўкі, альбомы для малявання, наборы для дзіцячай творчасці, каляровую паперу, пластылін - кожны жадаючы можа прынесці з 8.30 да 17.00 у галоўны корпус універсітэта па адрасе вул. Ажэшкі, 22, аўд. 228 і ў каб. 1 студэнцкага інтэрната па вуліцы БЛК, 3. Валанцёры ўніверсітэта таксама ажыццяўляюць збор школьных канцылярскіх прыладаў у супермаркетах «Еўраопт» па адрасе вул. Ціміразева, 8 і «Алмі» - праспект Касманаўтаў, 81.