На працягу стажыроўкі Ван Пэн наведаў лекцыі і практычныя заняткі дацэнта кафедры рускай філалогіі Святланы Горскай, пазнаёміўся з выдатнымі мясцінамі Гродна і Гродзенскай вобласці. Разам з удзельнікамі Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Уладзімір Высоцкі - паэт, акцёр, спявак, кампазітар», арганізаванай кафедрай рускай філалогіі, наведаў Музей Адама Міцкевіча, памятныя мясціны, звязаныя з дзейнасцю Уладзіміра Высоцкага. У рамках стажыроўкі выкладчык Сіньцзянскага педагагічнага ўніверсітэта прыняў удзел у Фестывалі нацыянальных культур, а таксама ў пашыраным пасяджэнні кафедры рускай філалогіі з нагоды святкавання Дня рускай мовы ў сярэдняй школе № 38 г. Гродна.
Завершылася стажыроўка Ван Пэна сустрэчай на кафедры рускай філалогіі, падчас якой прадстаўніку Сіньцзянскага педагагічнага ўніверсітэта дэкан філалагічнага факультэта Іна Лісоўская ўручыла сертыфікат аб праходжанні стажыроўкі.
Ван Пэн адзначыў, што знаходжанне ў купалаўскім універсітэце стала карысным як у навучальнай, так і культурна-пазнавальным плане.
Па словах арганізатараў, стажыроўка прадстаўніка Кітайскай Народнай Рэспублікі стане пачаткам далейшых кантактаў паміж універсітэтамі.