Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 20 Красавік 2018 12:45

Выпускнікам ГрДУ імя Янкі Купалы расказалі аб правах і абавязках маладых спецыялістаў

8957 0Штогадовы семінар «Малады спецыяліст: правы і абавязкі» арганізавала сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба Цэнтра аховы здароўя ГрДУ імя Янкі Купалы.

Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы за круглым сталом. Таццяна Цыральчук, педагог сацыяльны I катэгорыі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Цэнтра аховы здароўя распавяла аб сацыяльнай падтрымцы выпускнікоў катэгорыі асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Яна таксама праінфармавала аб магчымасці атрымання выхадной дапамогі ў сувязі са сканчэннем навучання і працаўладкаваннем.

Пра тое, як дамагчыся поспехаў у кар'еры, хутка асвоіцца на новым працоўным месцы і здабыць упэўненасць у сабе распавяла Вольга Кеда, педагог-псіхолаг I катэгорыі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Цэнтра аховы здароўя.

Працягнула семінар інфармацыйная сустрэча «На парозе самастойнага жыцця», якая адбылася ў адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна. Пасля сустрэчы выпускнікі падзяліліся планамі на будучыню, атрымалі памятныя сувеніры і пакінулі шчырыя пажаданні роднаму ўніверсітэту.