Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 26 Сакавік 2018 11:44

Студэнткі ГрДУ імя Янкі Купалы заваявалі золата на Кубку свету па самба «Мемарыял Анатоля Харлампіева»

6F9F2E9CF1C0A84E4EB235CF6F0C302ECDC6C35C46FE5F311Cpimgpsh fullsize distrБеларускія самбісты на Кубку свету «Мемарыял Анатоля Харлампіева», які праходзіў 22-23 сакавіка ў Маскве, заваявалі чатыры залатыя ўзнагароды.

 

Дзве залатыя ўзнагароды ў Маскве ў жаночай каманды Беларусі па самба. Студэнтка 4 курса факультэта фізічнай культуры Ксенія Даніловіч стала першай у катэгорыі да 52 кг, а студэнтка 5 курса факультэта псіхалогіі Кацярына Калюжная дамаглася поспеху ў самай цяжкай вазе - звыш 80 кг. Асабісты трэнер дзяўчат - загадчык кафедры спартыўных гульняў Аляксандр Бардзін.

Даведка

Міжнародны турнір «Мемарыял Анатоля Харлампіева» заснаваны ў год правядзення Алімпійскіх гульняў у Маскве. Упершыню ён прайшоў у кастрычніку 1980 года ў спарткомплексе "Дружба" у сталічных Лужніках. У 1983-м годзе спаборніцтву прысвоена катэгорыя «А», гэта значыць, за перамогу спартсмены атрымліваюць званне майстра спорту міжнароднага класа. З 2015 года спаборніцтвы ўвайшлі ў каляндар Кубка свету па самба. Штогод у турніры бяруць удзел больш за трыста атлетаў з 28 краін свету.

 

63704F39A0391B91B1911570096F4E1923B0C734E186248BE8pimgpsh fullsize distr