Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 24 Верасень 2015 14:14

Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы сустрэліся з партнёрамі па рэалізацыі TEMPUS-праекта «Рэфармаванне праграм у галіне горадабудаўніцтва на прасторы Усходняга суседства» (CENEAST)

11934 2 copyЗ 14 верасня па 17 верасня 2015 г. у г. Манчэстэр (Вялікабрытанія) прайшло завяршальнае рабочае пасяджэнне партнёраў, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі TEMPUS-праекта «Рэфармаванне праграм у сферы горадабудаўніцтва на прасторы Усходняга суседства» (CENEAST). Арганізатарам сустрэчы выступіў Універсітэт Хадэрсфілда.

Купалаўскую ВНУ прадставілі дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі, дэкан інжынерна-будаўнічага факультэта Ала Рычардаўна Волік і начальнік вучэбнага аддзела ВМУ Анатоль Іосіфавіч Багдзевіч.

На сустрэчы былі падведзены вынікі рэалізацыі праекта, абмеркаваны планы далейшага супрацоўніцтва па напрацаванай тэматыцы даследаванняў, а таксама магчымасці ўдзелу партнёраў у новых праектах. Падрабязна пра ход рэалізацыі і асноўных выніках TEMPUS-праекта можна даведацца на сайце www.ceneast.com.

Даведка

Праект CENEAST рэалізуецца ў рамках праграмы супрацоўніцтва TEMPUS. У ім бяруць удзел 12 універсітэтаў з Італіі, Вялікабрытаніі, Літвы, Эстоніі, Расіі, Украіны і Беларусі. Сярод удзельнікаў два беларускія ўніверсітэты - Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. У лік еўрапейскіх партнёраў ўваходзяць Балонскі і Універсітэт Хадэрсфілда, а таксама навуковая сетка SVIMAP (Італія) і асацыяцыя INFOBALT (Літва). Галоўным партнёрам праекта з'яўляецца Віленскі тэхнічны ўніверсітэт Гедыміна.

Праект рэалізуецца з 15 кастрычніка 2012 года і заканчваецца 14 кастрычніцка 2015 г.