Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 22 Чэрвень 2016 11:21

Студэнты і аспіранты ГрДУ імя Янкі Купалы прымуць удзел у чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы

чпполаЗ 23 па 25 чэрвеня 2016 года ў Гродне ў Цэнтральным спартыўным комплексе "Нёман" у дзесяты раз пройдзе чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы, у якім паўдзельнічаюць прадстаўнікі купалаўскага ўніверсітэта.

У мерапрыемстве прымуць удзел студэнты розных факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы. Так, Ян Злома будзе спаборнічаць у бегу на 800 м, а Вікторыя Кушнір - адразу ў двух відах: бегу на 800 м і 1500 м. За тытул чэмпіёна краіны ў кіданні молата будуць змагацца Іван Ціхан, Алена Собалева, Павел Барэйша. Аляксандра Хільмановіч прабяжыць дыстанцыю ў 400 м. Скачок у вышыню выканае Андрэй Скабейка, а Кацярына Лабанава выступіць у спаборніцтвах па скачках з шастом. Таксама няпростая задача стаіць перад Анастасіяй Рароўской, якой трэба будзе пераадолець 20 км у спартыўнай хадзе. Аляксандр Казлоўскі будзе кідаць кап'ё.

Дарэчы, чэмпіянат краіны з'яўляецца адборачным турам для ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы, а таксама дасць магчымасць выканаць кваліфікацыйныя нарматывы для траплення на XXXI летнія Алімпійскія гульні 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра (Бразілія).

 

чпрасписание