Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 11 Красавік 2016 08:30

Для студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы адкрыты конкурс па праграме Erasmus + для навучання ва Універсітэце Арыстоцеля (Салонікі, Грэцыя), Вышэйшай школе эканомікі (Варшава, Польшча)

Конкурс па праграме Erasmus + для навучання ва Універсітэце Арыстоцеля (Салонікі, Грэцыя) і Вышэйшай школе эканомікі (Варшава, Польшча) у восеньскім семестры 2016 года адкрыты для студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы.

Дэдлайн: 11 красавіка 2016 года.

Азнаёміцца са спісам неабходных дакументаў, а таксама працэдурай іх афармлення можна ў раздзеле «Как подать заявку».

Усе дакументы падаюцца ў сектар распрацоўкі праектаў у папяровым і электронным варыянтах (высылаюцца на электронную пошту).

 

Кантакты

Адрас: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, аўд. 317а (сектар распрацоўкі праектаў аддзела міжнароднай праектнай дзейнасці)

Тэл.: 73-19-54

E-mail: project@grsu.by