На базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта 26-27 лістапада 2015 адбыўся IV міжуніверсітэцкі фестываль «Наш выбар - здаровы лад жыцця!», у якім прынялі ўдзел студэнты-валанцёры дзевяці ВНУ Рэспублікі Беларусь.
У Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы ў чарговы раз апрабавалі фармат онлайн-заняткаў - вэбінараў, якія дазваляюць займацца адразу некалькім групам студэнтаў не толькі з розных ВНУ, але нават з розных гарадоў.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ўдастоіў высокіх дзяржаўных узнагарод 100 работнікаў розных сфер дзейнасці за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне аўтарытэту дзяржавы на міжнароднай арэне, развіццё будаўнічай галіны, лёгкай прамысловасці і сельскай гаспадаркі, за дасягненні ў навуковай і педагагічнай дзейнасці, у сферы аховы здароўя, культуры і спорту. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 26 лістапада 2015 года.
У рамках работы са студэнцкай моладдзю па прафілактыцы тытунекурэння на базе вучэбнага корпуса па вул. Ажэшкі, 22 (спартзалу) 23 і 24 лістапада 2015 года былі арганізаваны спартыўныя эстафеты «Здаровым быць модна!» сярод студэнтаў 1 і 2 курсаў юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 26 лістапада 2015 года адбылася рабочая сустрэча кіраўнікоў Службы па ахове гістарычнага асяроддзя і гісторыка-культурных музеяў-запаведнікаў Міністэрства культуры Рэспубліка Арменія з прадстаўнікамі ВНУ.
У сераду, 25 лістапада 2015 года, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбыўся тэарэтыка-метадалагічны семінар «Актуальныя праблемы сучаснага сацыягуманітарнага ведання». Рэктар, доктар педагагічных навук Андрэй Дзмітрыевіч Кароль выступіў з дакладам «Дыялагічнасць як праблема чалавека і яго адукацыі».
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 25 лістапада 2015 года працавала экспертная камісія па пацвярджэнню Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці.
У Мінску адбыўся Форум праектаў праграм Саюзнай дзяржавы. Арганізатарамі сустрэчы выступілі Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт і нацыянальны даследчы універсітэт «МЭІ».
У інтэрнаце № 5 (вул Ліможа, 27/1.) Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшла вечарына караоке «STUDENTSTAR – KARAOKE 2015»», арганізаваная Студэнцкім саветам інтэрната сумесна з Каардынацыйным студэнцкім саветам ВНУ.
У перыяд з 20 па 22 лістапада 2015 года ў Мінску праходзілі фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды-2015 па дзюдо.
У Мінску 17 лістапада 2015 года адбылося афіцыйнае адкрыццё рэспубліканскага фестывалю творчасці замежных студэнтаў ВНУ «F.-ART.by».
У Мінску 20 лістапада 2015 года завяршыўся XXII Міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці алімпійскага чэмпіёна Алега Караваева, у якім прынялі ўдзел спартсмены з Беларусі, Казахстана, Украіны і Літвы.
Выхавальнікі інтэрната №3 ГрДУ імя Янкі Купалы сумесна са студэнцкім саветам арганізавалі сустрэчу з прадстаўніком аддзела па прафілактыцы правапарушэнняў Ленінскага РАУС Тадэвушам Юр'евічам Матукевіч.
У рамках студэнцкага тыдня на інжынерна-будаўнічым факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы 16 лістапада 2015 года стартавала каманднае арыентаванне на мясцовасці пад назвай «QuestBuild».
Курэнне з'яўляецца адной з шкодных і распаўсюджаных звычак сярод моладзі. У мэтах прафілактыкі і папярэджання тытунекурэння інфармацыйна-лектарскай групай ГрДУ імя Янкі Купалы 18 лістапада 2015 года, напярэдадні Міжнароднага дня адмовы ад курэння, у інтэрнаце № 4 быў арганізаваны і праведзены трэнінг «Зрабі свой выбар».
З нагоды Міжнароднага дня студэнта, які штогод у свеце адзначаецца 17 лістапада, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы быў арганізаваны Дзень студэнцкага самакіравання.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы з 9 па 18 лістапада 2015 года прайшлі спаборніцтвы па баскетболе сярод жаночых каманд факультэтаў у рамках круглагадовай спартакіяды.
У сценах інжынерна-будаўнічага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 12 лістапада 2015 г. адбылося мерапрыемства пад назвай «Сябры/Dostlar/أصدقاء».
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы запрашае студэнтаў, аспірантаў і супрацоўнікаў да ўдзелу ў конкурсе па праграме «Эразмус+ Крэдытная мабільнасць». Навучанне/стажыроўка будзе праходзіць Апошні тэрмін падачы заявак Універсітэце Гранады (Іспанія).
У г. Тбілісі (Грузія) 3-5 лістапада 2015 года адбылася заключная канферэнцыя праекта акадэмічнай мабільнасці «Мабільнасць для інавацый і развіцця» MID праграмы Erasmus Mundus.
У конкурсе эсэ «Імідж псіхолага» (арганізатары - старшыя выкладчыкі Марына Міхайлаўна Карнеловіч і Віта Іосіфаўна Філіповіч) прынялі ўдзел 42 студэнта факультэта псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы. Свае разважанні аб прафесійным іміджы псіхолага на суд журы прадставілі студэнты як вочнай, так і завочнай формаў навучання.
У пачатку лістапада ў інтэрнаце № 3 (БЛК, 3) прайшло пасвячэнне ў жыхары пад назвай «Тэле-шоў», у рамках якога першакурснікі весела і заўзята паказалі сваё жыццё на «сцэне-тэлевізары».
На факультэце псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта арганізавана фотавыстава «Быць мамай». Экспазіцыя прысвечана маці, якія гадуюць дзяцей-інвалідаў.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 11 лістапада 2015 года прайшоў чарговы семінар для маладых спецыялістаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу, якія складаюцца ў перспектыўным кадравым рэзерве нашай ВНУ. У гэты раз сустрэча была прысвечана новым выхаваўчым тэхналогіям.
У Маскве (Расія) 6-8 лістапада 2015 года адбыліся штогадовыя камандныя спаборніцтвы «Кубак еўрапейскіх нацый - Кубак АЛРОСА» па вольнай, грэка-рымскай і жаночай барацьбе.
Інжынерна-будаўнічы факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы сумесна з прафкамам студэнтаў з 28 кастрычніка па 6 лістапада 2015 года праводзілі турнір факультэта па міні-футболе.
Прэзентацыя студэнцкага навуковага таварыства юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбылася 5 лістапада 2015 года.
На базе Інстытута лінгвістычных даследаванняў 28-30 кастрычніка 2015 года адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя «Нэалогія і нэаграфія: сучасны стан і перспектывы (да 50-годдзя навуковага напрамка)».
У адукацыйным медыякомплексе купалаўскага ўніверсітэта 5 лістапада 2015 г. прайшоў семінар «Публікацыі ў замежных выданнях, уключаных у міжнародныя навукаметрычныя базы дадзеных Scopus і WoS на прыкладзе выдавецтва Springer».
У Санкт-Пецярбургу паспяхова прайшоў навуковы семінар «Балоты і праблемы іх выкарыстання» на пасяджэнні гідралагічнай камісіі ў штаб-кватэры Рускага геаграфічнага таварыства.
Студэнцкі валанцёрскі атрад быў спецыяльна сфарміраваны Штабам працоўных спраў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы для правядзення заняткаў па навучанні англійскай і польскай мовам людзей сталага ўзросту.
Прадстаўнікі кампаніі «Мединат ІТ» у пачатку лістапада правялі прэзентацыю навучальнага абсталявання ўласнай вытворчасці для абсталявання кабінетаў робататэхнікі.
Міжнародны Кангрэс «Спорт. Чалавек. Здароўе» праходзіў з 27 па 29 кастрычніцка 2015 года ў Санкт-Пецярбургу пад афіцыйным патранатам Рады Еўропы, Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, Міністэрства спорту Расійскай Федэрацыі. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі замежных краін і кіраўнікі расійскіх і замежных грамадскіх арганізацый, профільных ВНУ, навуковых, медыцынскіх арганізацый, спартыўных федэрацый, нацыянальных алімпійскіх камітэтаў.
Загадчык навукова-даследчай лабараторыяй малекулярнай спектраскапіі і оптыкі нанаструктур прафесар Наталля Дзмітрыеўна Стрэкаль і навуковы супрацоўнік навукова-даследчай часці ГрДУ імя Янкі Купалы Валянцін Фёдаравіч Аскірка наведалі з рабочым візітам інстытут хіміі Універсітэта ў Беластоку.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 5 лістапада 2015 года адбудзецца метадычны семінар куратараў студэнцкіх груп «Школа куратара».
Сустрэча пройдзе па адрасе вул. Ажэшкі, 22 у аўд. 209. Пачатак у 15.00.
У парадак метадычнага семінара ўключаны наступныя даклады:
- «Планаванне ідэалагічнай і выхаваўчай працы» (дакладчык - начальнік аддзела інфармацыйна-аналітычнага і метадычнага забеспячэння ідэалагічнай і выхаваўчай працы УВРзМ, кандыдат фізіка-матэматычных навук В.М. Кітурка);
- «Метадычныя рэкамендацыі па вядзенні журнала куратара студэнцкай групы» (дакладчык - метадыст 2 катэгорыі аддзела інфармацыйна-аналітычнага і метадычнага забеспячэння ідэалагічнай і выхаваўчай працы УВРзМ В.У. Стойлік);
- «Аб пытаннях сацыяльнай абароны навучэнцаў» (дакладчык - старшыня студэнцкай прафсаюзнай арганізацыі Д.І. Трафімовіч).
Турыстычнае бюро «Рэгіянальны цэнтр турызму» арганізавала для студэнтаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» экскурсійную паездку ў сталіцу нашай краіны - горад-герой Мінск.
У перыяд з 20 па 24 кастрычнік 2015 года маладзёжнае сацыяльна-культурнае грамадскае аб'яднанне «Русь маладая» праводзіла міжнародны маладзёжны форум маладых суайчыннікаў «Лідар XXI стагоддзя».
Студэнты 3-га і 4-га курса спецыяльнасці "Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт" факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы арганізавалі дабрачынны збор сродкаў.
Клуб маладой сям'і 28 кастрычніка 2015 года пабываў у гасцях у студэнтаў 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы.
На падставе Палажэння аб грантах рэктара, зацверджанага загадам ад 04.09.2015 года № 800, пратакола пасяджэння конкурснай камісіі па вызначэнні пераможцаў у конкурсе на атрыманне грантаў рэктара ад 23.10.2015 года № 1 і загаду «Аб прадастаўленні грантаў рэктара» ад 29.10.2015 года № 1147 уладальнікамі грантаў для завяршэння дысертацыйных даследаванняў сталі чацвёра супрацоўнікаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Аб'яўлены конкурс на падачу заявак па праграме «Эрасмус + Крэдытная мабільнасць» ва ўніверсітэт Шауляя (Літва) ttp://www.su.lt; універсітэт Яссы (Румынія) http://www.uaic.ro.
Для аспірантаў і маладых навукоўцаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прадастаўляецца магчымасць прыняць удзел у праекце «Enhancing Learning in ENPI Countries through Clean Technologies and Research related Activities – ELECTRA».
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы запрашае студэнтаў, магістрантаў і супрацоўнікаў да ўдзелу ў конкурсах праграмы Erasmus+.
У рамках правядзення спартыўна-масавай работы на ваенным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбыўся марш-кідок на 3, 5 і 10 кіламетраў.
На першым этапе студэнты 1 курса спецыяльнасці «Прыкладная матэматыка» наведалі Музей гісторыі ГрДУ імя Янкі Купалы. Для іх была арганізавана экскурсія «Так усё пачыналася ...».
Загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу доктар юрыдычных навук, прафесар ГрДУ імя Янкі Купалы Ігар Эдуардавіч Мартыненка па запрашэнні Прэзідэнта Акадэміі навук Рэспублікі Таджыкістан акадэміка Ф. Рахімі 20-21 кастрычніка 2015 года прыняў удзел у працы міжнароднага форуму па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны «Гісар ў гісторыі Цэнтральна-азіяцкай цывілізацыі». Сустрэча праходзіла ў Душанбэ (Таджыкістан).
Педагогі-псіхолагі факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы Ніна Усеваладаўна Калбаска і Антаніна Сяргееўна Дваранчык 16 кастрычніка 2015 года ў рамках правядзення прафарыентацыйнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі сустрэліся з навучэнцамі 10 «А» класа гімназіі № 10 г. Гродна.
На сустрэчы прысутнічалі 31 прадстаўнік сістэмы сярэдняй адукацыі Літвы, сярод якіх былі настаўнікі фізікі і кіраўнікі школ. Госці праявілі зацікаўленасць у пастаўках абсталявання для кабінетаў фізікі вытворчасці РУП УНПЦ «Технолаб».
Па выніках конкурсу праектаў Erasmus + 2015, інструмент «Стварэнне патэнцыялу ў сферы вышэйшай адукацыі», было ўхвалена чатыры праекты з удзелам беларускіх ВНУ. Сярод іх - два праекты з удзелам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Студэнты факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у Дні адчыненых дзвярэй, які быў арганізаваны Галоўным статыстычным кіраваннем Гродзенскай вобласці.