У суботу, 10 кастрычніка 2015 года, у рамках круглагадовай спартакіяды ва ўрочышчы «Пышкі» адбыўся восеньскі крос сярод студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Рэспубліканскі інтэрнэт-конкурс патрыятычнага фота і відэа «Радзіма вачыма студэнтаў» праходзіў у два этапы.
На палігоне побач з КБМ прайшоў чарговы турнір факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання ГрДУ імя Янкі Купалы па картынгу. Спаборніцтвы былі прымеркаваны да прафесійных святаў – Дня машынабудаўніка і Дня аўтамібіліста. Варта адзначыць, што ўпершыню мерапрыемства прыняла статус адкрытага, таму што ў ім прынялі ўдзел студэнты інжынерна-будаўнічага факультэта.
З 14 верасня па 17 верасня 2015 г. у г. Манчэстэр (Вялікабрытанія) прайшло завяршальнае рабочае пасяджэнне партнёраў, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі TEMPUS-праекта «Рэфармаванне праграм у сферы горадабудаўніцтва на прасторы Усходняга суседства» (CENEAST). Арганізатарам сустрэчы выступіў Універсітэт Хадэрсфілда.
Для аспірантаў і маладых вучоных Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прадстаўляецца магчымасць прыняць удзел у праекце «Enhancing Learning in ENPI Countries through Clean Technologies and Research related Activities – ELECTRA».
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 11 верасня 2015 года, у Дзень цвярозасці, адбыўся семінар «Праблемы прафілактыкі алкагалізму і наркаманіі ў маладзёжным асяроддзі», на якім удзельнікі абмеркавалі праблемы алкагольнай, тытунёвай і наркатычнай залежнасці, падзяліліся ўласным і замежным вопытам прафілактыкі.
Семінар прайшоў 21-23 верасня 2015 года ў Мінску з удзелам экспертаў з Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Украіны.
Папулярны і ў трансляцыі на тэлеканале «Беларусь 2» гумарыстычны серыял «STUДЕНЬ» студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы абяцае радаваць гледача новымі забаўнымі гісторыямі з жыцця моладзі.
На Аўгустоўскім канале ў раёне в. Нямнова прайшоў Рэспубліканскі турыстычны злёт, у якім у складзе зборнай каманды Гродзенскай вобласці прынялі ўдзел студэнты, магістранты і выпускнікі факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
5 верасня 30 курсантаў першага курса ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы перад сваімі камандзірамі, бацькамі далі клятву на вернасць сваёй краіне і народу.
6 верасня 2015 года ў г. Шчучыне адзначылі XXII Дзень беларускай пісьменасці. Для святкавання горад быў абраны невыпадкова: Шчучын – гэта культурны цэнтр, з якім непарыўна звязана жыццё вядомых гістарычных асоб.
В рамках Дня беларускай пісьменнасці 6 верасня 2015 года Клубам праваслаўнай гутаркі Свята-Пакроўскага сабору быў праведзены мастацкі культурна-асветніцкі вечар «Адвечнае слова».
18 верасня 2015 года ваенны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на ўрачыстым сходзе прымаў віншаванні ў гонар 10-годдзя з дня свайго заснавання.