У раёне Гімназіі №6 г. Гродна 17 кастрычніка 2015 года прайшоў другі этап масавых спаборніцтваў па спартыўным арыентаванні «Магнітная стрэлка».
На базе ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 15-17 кастрычніка 2015 года праходзіла VII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Удасканаленне сістэмы падрыхтоўкі кадраў у вышэйшай навучальнай установе ў кантэксце сучасных выклікаў».
У сценах юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы 15 кастрычніка 2015 года прайшла дабрачынная студэнцкая выстава-кірмаш «Беларусь хлебасольная».
На працягу тыдня з 12 па 18 кастрычніка 2015 года спартсмены Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы спаборнічалі з супернікамі з беларускіх ВНУ на Рэспубліканскай універсіядзе - 2015.
На працягу двух тыдняў – з 17 па 31 жніўня 2015 года – у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы сумесна з Нацыянальным даследчыцкім тэхналагічным універсітэтам «МИСиС» (Масква) праводзяцца вучэбна-трэніровачныя заняткі па падрыхтоўцы да каманднага чэмпіянату свету па праграміраванні ACM/ICPC.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 30 сакавіка 2015 года адбыўся фінальны тур алімпіяды па матэматыцы сярод студэнтаў ВНУ.
Навуковы семінар лабараторыі малекулярнай спектраскапіі і оптыкі нанаструктур фізіка-тэхнічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся 15 кастрычніка 2015 года. З дакладам перад слухачамі выступіў акрэдытаваны эксперт расійскай карпарацыі «Роснано», доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар кафедры тэхнічнай фізікі БНТУ Эдуард Іосіфавіч Зянькевіч.
У Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь вызначылі пераможцаў і лаўрэатаў пятага Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў.
15 студзеня 2015 года ў купалаўскай ВНУ адбыўся семінар "Паляпшэнне адчувальнасці оптавалакновых сэнсараў з Брэггаўскімі рашоткамі шляхам пакрыцця наначасціц".
У адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 2015 годам № 20рп «Аб прызначэнні стыпендый аспірантам» на 2015 год стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаныя 51 аспіранту ВНУ і арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі.
У гонар 75-гадовага юбілею ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 26-27 лютага 2015 года прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя «Праблемы і перспектывы інавацыйнага развіцця ўніверсітэцкай адукацыі і навукі». Канферэнцыя сабрала гасцей з Расіі, Польшчы, Літвы, Украіны і ЗША.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 17-18 сакавіка 2015 года адбылася X міжнародная навуковая канферэнцыя «ТехноОбраз’2015: технологии развития личности обучающихся в условиях человекосообразного образования», прысвечаная 75-годдзю з дня заснавання ВНУ.
На працягу 2014/2015 навучальнага года купалаўскі ўніверсітэт праводзіў конкурс «Школа-партнёр Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы», у якім прынялі ўдзел установы агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь. Асабліва актыўнымі былі школы і гімназіі Гродзеншчыны.
Студэнты 4 курса спецыяльнасці 1 групы «Біяэкалогія» 8 кастрычніка 2015 года прынялі ўдзел у экалагічнай акцыі «Чысты лес» на тэрыторыі Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Азёры» сумесна з ДЛГУ «Скідзельскі лясгас» і Гродзенскім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
У аўторак, 13 кастрычніка 2015 года, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылося першае пасяджэнне Клуба маладой сям'і ў рамках трэнінгавай праграмы «Азбука сямейных адносін». Тэма сустрэчы - «Што такое сям'я, навошта яна патрэбна сучаснаму чалавеку. Функцыі сям'і».
У рамках практыка-арыентаваных семінараў «Антыкрызісны кіраўнік! Хто ён?», якія арганізаваў загадчык кафедры менеджменту кандыдат эканамічных навук, дацэнт Лі Чон Ку, студэнты 4 курса спецыяльнасці «Менеджмент» факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы даведаліся пра тое, якімі якасцямі павінен валодаць любы кіраўнік і як павінен дзейнічаць у складаных фінансавых сітуацыях.
У ГУУ «Цэнтр культуры г. Гродна» адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню маці, на якім з музычнымі віншаваннямі выступіў народны ансамбль песні «Ясніца» факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы (мастацкі кіраўнік - Аляксандр Часлававіч Лойка, хормайстар - Юлія Аляксандраўна Стрыжычэнка).
Студэнты 1-га і 2-га курсаў спецыяльнасці «Сучасныя замежныя мовы» філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы разам са старшым выкладчыкам кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства Галінай Чаславаўна Мазько прынялі ўдзел у адкрыцці кніжнай выставы «Кнігі, якія чыталі нашы продкі», прымеркаванай да 185-годдзя Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Яўхіма Карскага.
На стадыёне па вул. Захарава зборныя каманды факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму спаборнічалі за званне лепшай па міні-футболе. Гульні праводзіліся ў два туры па дзесяць хвілін кожны матч.
З 7 па 11 кастрычніка 2015 года ў г. Р'ймс (Францыя) праходзіў III чэмпіянат Еўропы сярод універсітэцкіх каманд па дзюдо.
У суботу, 10 кастрычніка 2015 года, у рамках круглагадовай спартакіяды ва ўрочышчы «Пышкі» адбыўся восеньскі крос сярод студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Рэспубліканскі інтэрнэт-конкурс патрыятычнага фота і відэа «Радзіма вачыма студэнтаў» праходзіў у два этапы.
На палігоне побач з КБМ прайшоў чарговы турнір факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання ГрДУ імя Янкі Купалы па картынгу. Спаборніцтвы былі прымеркаваны да прафесійных святаў – Дня машынабудаўніка і Дня аўтамібіліста. Варта адзначыць, што ўпершыню мерапрыемства прыняла статус адкрытага, таму што ў ім прынялі ўдзел студэнты інжынерна-будаўнічага факультэта.
З 14 верасня па 17 верасня 2015 г. у г. Манчэстэр (Вялікабрытанія) прайшло завяршальнае рабочае пасяджэнне партнёраў, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі TEMPUS-праекта «Рэфармаванне праграм у сферы горадабудаўніцтва на прасторы Усходняга суседства» (CENEAST). Арганізатарам сустрэчы выступіў Універсітэт Хадэрсфілда.
Для аспірантаў і маладых вучоных Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прадстаўляецца магчымасць прыняць удзел у праекце «Enhancing Learning in ENPI Countries through Clean Technologies and Research related Activities – ELECTRA».
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 11 верасня 2015 года, у Дзень цвярозасці, адбыўся семінар «Праблемы прафілактыкі алкагалізму і наркаманіі ў маладзёжным асяроддзі», на якім удзельнікі абмеркавалі праблемы алкагольнай, тытунёвай і наркатычнай залежнасці, падзяліліся ўласным і замежным вопытам прафілактыкі.
Семінар прайшоў 21-23 верасня 2015 года ў Мінску з удзелам экспертаў з Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Украіны.
Папулярны і ў трансляцыі на тэлеканале «Беларусь 2» гумарыстычны серыял «STUДЕНЬ» студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы абяцае радаваць гледача новымі забаўнымі гісторыямі з жыцця моладзі.
На Аўгустоўскім канале ў раёне в. Нямнова прайшоў Рэспубліканскі турыстычны злёт, у якім у складзе зборнай каманды Гродзенскай вобласці прынялі ўдзел студэнты, магістранты і выпускнікі факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
5 верасня 30 курсантаў першага курса ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы перад сваімі камандзірамі, бацькамі далі клятву на вернасць сваёй краіне і народу.
6 верасня 2015 года ў г. Шчучыне адзначылі XXII Дзень беларускай пісьменасці. Для святкавання горад быў абраны невыпадкова: Шчучын – гэта культурны цэнтр, з якім непарыўна звязана жыццё вядомых гістарычных асоб.
В рамках Дня беларускай пісьменнасці 6 верасня 2015 года Клубам праваслаўнай гутаркі Свята-Пакроўскага сабору быў праведзены мастацкі культурна-асветніцкі вечар «Адвечнае слова».
18 верасня 2015 года ваенны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на ўрачыстым сходзе прымаў віншаванні ў гонар 10-годдзя з дня свайго заснавання.