Членамі прыёмнай камісіі прынята рашэнне дапусціць 1516 абітурыентаў да ўдзелу ў конкурсе для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту па трох сертыфікатах ЦЭ (ЦТ). Трох абітурыентаў дапусцілі да ўдзелу ў конкурсе звыш кантрольных лічбаў прыёму для атрымання агульнай вышэйшай адукацыі за кошт грантаў на навучанне ў адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь. Студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (па трох сертыфікатах ЦТ і ЦЭ) сталі 853 абітурыенты, з іх на дзённую форму атрымання адукацыі залічана 828 чалавек, на завочную - 25 чалавек.
Варта адзначыць, што ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2026 годзе поўнасцю выканаў план набору за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
Сярэдні конкурс па спецыяльнасцях, на якія абітурыенты паступаюць па трох сертыфікатах ЦТ і ЦЭ, склаў 1,78 чалавека на месца. Найбольшы конкурс - больш за 5 чалавек на месца - склаўся па групе спецыяльнасцяў юрыдычнага факультэта (Правазнаўства, Міжнароднае права, Эканамічнае права), па спецыяльнасці "Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі" - 4,57 чалавека на месца, "Мытная справа" - 3, 25 чалавека на месца.
Адзначым, што сярод абітурыентаў, залічаных у лік студэнтаў 21 ліпеня, 13 выпускнікоў профільных класаў педагагічнай накіраванасці і 16 выпускнікоў профільных класаў інжынернай накіраванасці, якія паступалі па гутарцы, 1 пераможца рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, 18 пераможцаў III (абласнога) этапа рэспубліканскай атэстата асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым (сярэбраным) медалём або дыплома з адзнакай, 3 – выпускнікі Мінскага Сувораўскага ваеннага вучылішча, якія паступаюць на ваенны факультэт.
Найбольшы прахадны бал склаўся па спецыяльнасцях «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі» (376), «Міжнароднае права» – 371, «Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі» – 362, «Правазнаўства» – 362, «Праграмная інжынерыя» – 36
У Купалаўскім універсітэце праходзяць уступныя іспыты, якія працягнуцца да 25 ліпеня ўключна. Інфармацыя аб даце і часе яўкі абітурыента на іспыт прадстаўлена ў яго Лічбавым кабінеце. Іншагароднім абітурыентам універсітэт дае магчымасць засяліцца на час здачы экзаменаў у інтэрнат.
У абітурыентаў, якія жадаюць вучыцца на платнай аснове, ёсць магчымасць падаць дакументы па 1 жніўня.
Падрабязную інфармацыю аб ходзе прыёмнай кампаніі, прапанаваных спецыяльнасцях, тэрмінах падачы дакументаў можна даведацца на сайце www.abit.by, а таксама ў пункце працы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе: вул. Леніна, 32; а таксама па тэлефонах:
+375 (152) 67-01-01 (шматканальны),
МТС +375 (33) 35 44 500,
Life +375 (22) 77 44 500
21 ліпеня прайшло пасяджэнне прыёмнай камісіі аб допуску да ўдзелу ў конкурсе і рэкамендацыі да залічэння для атрымання агульнай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту па выніках трох сертыфікатаў ЦТ/ЦЭ, а таксама абітурыентаў ваеннага факультэта.









