Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 19 Май 2026 12:11

Дэлегацыя педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы прыняла ўдзел у міжнародным студэнцкім форуме ў Валгаградзе

521542639341031737713-15 мая студэнты і выкладчык педагагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у рабоце XX Міжнароднага студэнцкага форуму «Сацыяльная актыўнасць дзяцей і моладзі», арганізаванага Валгаградскім дзяржаўным сацыяльна-педагагічным універсітэтам (ВДСПУ). Форум быў прысвечаны Году адзінства народаў Расіі і 95-годдзю ВДСПУ.

У рамках дзелавой праграмы форуму адбыліся працоўныя сустрэчы. Дэлегацыя педагагічнага факультэта пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Алены Бэкман сустрэлася з кіраўніцтвам Валгаградскага дзяржаўнага сацыяльна-педагагічнага ўніверсітэта – рэктарам Аляксандрам Каратковым, прарэктарам па навуковай рабоце Сяргеем Глазавым, прарэктарам па вучэбнай рабоце Юрыем Жадаевым і загадчыкам кафедры педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі Марынай Нікалаевай.

Галоўнай тэмай сустрэчы стала акадэмічнае супрацоўніцтва. Бакі абмеркавалі ўкараненне і развіццё практыкі ўключанага навучання, у тым ліку аналіз і адаптацыю навучальных планаў, удзел у сумесных даследчых работах і канферэнцыях і магчымасці публікацыі ў рэцэнзуемым часопісе ВДСПУ, а таксама абмен метадычным вопытам у сферы арганізацыі студэнцкай навуковай дзейнасці.

Галоўнай падзеяй форуму стала пленарнае пасяджэнне, у рамках якога з навуковымі дакладамі выступілі студэнты першага курса педагагічнага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта. Студэнтка спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» Мар'я Мацюк прадставіла даклад на тэму «Атрыбуты сацыяльнай актыўнасці сучаснай моладзі». Студэнтка спецыяльнасці «Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя» Надзея Семак выступіла з навуковай працай па тэме «Псіхалагічная бяспека ў інклюзіўным класе: прафілактыка другаснай дэзадаптацыі».

Купалаўцы прадэманстравалі высокі ўзровень падрыхтоўкі, і абедзве студэнткі былі ўзнагароджаны дыпломамі першай ступені.

Удзел у міжнародным форуме стаў важнай пляцоўкай для прафесійнага развіцця студэнтаў, абмену перадавым педагагічным вопытам і ўмацавання міжнародных навуковых сувязей педагагічнага факультэта.