Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 06 Красавік 2026 15:17

ГрДУ імя Янкі Купалы прыме ўдзел у Рэспубліканскай Алімпіядзе IT-Challenge-2026

Визуал для новости 215-16 красавіка ў Грамадска-культурным цэнтры горада Гомеля пройдзе трэцяя Рэспубліканская Алімпіяда па інфармацыйных тэхналогіях сярод студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі IT-Challenge-2026.

Алімпіяда "IT-Challenge-2026" з'яўляецца часткай маштабнага гомельскага IT-тыдня, у рамках якога 13-16 красавіка пройдуць рэгіянальны семінар Digital Day Gomel і круглы стол па цыфравізацыі ўстаноў аховы здароўя.

Сёлета ўдзельнікамі алімпіяды стануць прадстаўнікі 13 вядучых ВНУ Беларусі, сярод якіх будуць і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

У першы дзень каманды будуць вырашаць комплекс практычных задач па праграмаванні, алгарытмах, аналізе даных, штучным інтэлекце і інфармацыйнай бяспецы. На выкананне заданняў будзе адведзена 8 гадзін. У другі дзень Алімпіяды пройдзе турнір для школьнікаў па праграміраванні, а таксама майстар-класы па IT і прамоўніцкім мастацтве. Заключны дзень будзе прысвечаны разбору рашэнняў, падвядзенню вынікаў і ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання.

За тры гады IT-Challenge стала значнай платформай для выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі ў сферы праграміравання, штучнага інтэлекту і інфармацыйнай бяспекі. Алімпіяда аб'ядноўвае лепшых студэнтаў краіны і фарміруе прафесійную супольнасць будучых IT-экспертаў. Яна садзейнічае развіццю IT-галіны, умацоўвае сувязь адукацыі і бізнесу і пацвярджае стратэгічнае значэнне падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў для лічбавай эканомікі краіны.

Арганізатарамі спаборніцтваў з'яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны і айчынная IT-кампанія ААТ «Індэў Салюшанс». Генеральны партнёр Алімпіяды - Т-Банк, тэхналагічны партнёр Алімпіяды - ЗАТ "ПАТІА" (сетка магазінаў "5 элемент"), афіцыйны партнёр Алімпіяды - ВА "Беларуснафта". Таксама ў ліку партнёраў Банк развіцця Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр электронных паслуг, РУП "Гомельэнерга".

Падрабязней пра Алімпіяду можна даведацца на сайце.