Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 03 Красавік 2026 13:58

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе ўстаноўчы сход па стварэнні ветэранскай арганізацыі

IMG 9900 224 красавіка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы запланавана правядзенне ўстаноўчага сходу па стварэнню ветэранскай арганізацыі ў адпаведнасці са Статутам Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў.

У рамках сустрэчы плануецца абмеркаваць стварэнне ветэранскай арганізацыі і яе ўваходжанне ў склад Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў. Удзельнікі правядуць выбары старшыні, рэвізора і сакратара, а таксама зацвердзяць Палажэнне аб ветэранскай арганізацыі.

Сход адбудзецца ў галоўным корпусе Купалаўскага ўніверсітэта па адрасе: вул. Ажэшкі, 22 у 14.00, аўд. 225.