Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 12 Сакавік 2026 10:32

У Купалаўскім універсітэце абмеркавалі пытанні прафілактыкі наркаманіі сярод моладзі

529676830228788562910 сакавіка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшла дыялогавая пляцоўка, прысвечаная прафілактыцы наркатычнай залежнасці і ўплыву псіхаактыўных рэчываў на арганізм чалавека. Удзельнікамі сустрэчы сталі студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы.

Спікерам мерапрыемства выступіла псіхолаг ДВЗ "Гарадская паліклініка № 1 г. Гродна" Анастасія Вайцюль. Падчас дыялогу яна расказала студэнтам пра тое, як наркотыкі ўздзейнічаюць на фізічнае і псіхічнае здароўе чалавека і якія доўгатэрміновыя наступствы могуць узнікнуць пры ўжыванні наркотыкаў. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства абмеркавалі, як наркатычная залежнасць уплывае на сацыяльныя адносіны і асяроддзе і як грамадства ўспрымае праблему наркаманіі. Важнай часткай дыялогу стала абмеркаванне мераў прафілактыкі наркаманіі сярод моладзі.

Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялога. Студэнты актыўна ўключаліся ў дыялог і задавалі пытанні.

Правядзенне такіх мерапрыемстваў стала важнай часткай выхаваўчай работы ў ГрДУ імя Янкі Купалы. Дыялогавая пляцоўка дала студэнтам магчымасць больш даведацца пра разбуральны ўплыў наркотыкаў і сфарміраваць больш адказныя адносіны да свайго здароўя.