Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 02 Сакавік 2026 08:36

У Купалаўскім універсітэце адбыўся VIII Фестываль педагагічных класаў

IMG 9633У VIII Фестывалі педагагічных класаў, прысвечаным 86-годдзю Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, прыняла ўдзел 71 каманда са школ Гродзенскай вобласці і 1 каманда з горада Валгаграда Расійскай Федэрацыі.

Мерапрыемства традыцыйна праводзіцца ў адпаведнасці з праграмай узаемадзеяння УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» і Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ў рамках абласнога адукацыйнага кластара. Мэтай мерапрыемства з'яўляецца фарміраванне ў вучняў станоўчай матывацыі да педагагічнай дзейнасці, усвядомленай пазітыўнай устаноўкі на выбар прафесіі педагога. Рабяты прайшлі індывідуальнае тэсціраванне на праверку ведаў па праграме факультатыва «Уводзіны ў педагагічную прафесію».

З прывітальным словам выступіў першы прарэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандр Карэўскі.

– У гэтыя дні ўніверсітэт святкуе восемдзесят шостую гадавіну з дня свайго заснавання. Восемдзесят шэсць гадоў добрых спраў і стварэння на карысць выяўлення, раскрыцця і рэалізацыі патэнцыялу кожнага чалавека. І сёння тут вы – маладыя, таленавітыя і прыгожыя, тыя, хто абраў сабе прафесію настаўніка, – адзначыў Аляксандр Яўгенавіч.

Да ўдзельнікаў таксама звярнулася Святлана Кавалеўская, начальнік аддзела агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

– Большасць з вас цяпер стаіць перад складаным выбарам. Перад выбарам сваёй прафесіі, а ад выбару прафесіі залежыць лёс кожнага з нас! – падкрэсліла Святлана Станіславаўна.

Каманды прадэманстравалі высокі ўзровень падрыхтоўкі, захопленасць педагагічнай прафесіяй, крэатыўнасць і эрудыцыю, прымаючы ўдзел у конкурсе відэапрэзентацый каманд, конкурсе міні-урокаў і конкурсе постэраў «Ідэальны педагог». Былі вызначаны лідэры па выніках інтэрнет-галасавання.

Сёння, 28 лютага, адбылося фінальнае мерапрыемства VIII Фестывалю педагагічных класаў, у рамках якога прайшло ўзнагароджанне каманд па выніках інтэрнет-галасавання і галасавання журы. Удзельнікі Фестывалю наведалі віртуальную экскурсію па Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, пабывалі на майстар-класах факультэтаў: педагагічнага, матэматыкі і інфарматыкі, гісторыі, камунікацыі і турызму, фізіка-тэхнічнага, філалагічнага, псіхалогіі, біялогіі і экалогіі, мастацтваў і дызайну. 20 каманд прадставілі яркія творчыя нумары на сцэне Купалаўскага ўніверсітэта.

Усім камандам былі ўручаны сертыфікаты і дыпломы, а педагогам – падзячныя лісты.