Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 09 Люты 2026 09:51

Студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы Алег Тамашэвіч – пераможца турніру «Руская зіма»

000028 1770545624 763347 bigУ мінулую суботу, 7 лютага, у Маскве на базе лёгкаатлетычнага манежа Цэнтральнага спартыўнага клуба Арміі прайшлі XXXV міжнародныя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы «Руская зіма».

Удзельнікамі спаборніцтваў сталі пераможцы і фіналісты чэмпіянатаў свету і Еўропы, удзельнікі Алімпійскіх гульняў, уладальнікі нацыянальных рэкордаў, лідары ​​міжнародных рэйтынгаў. Спартсмены выступалі ў наступных дысцыплінах: бег з бар'ерамі, бег на кароткія і доўгія дыстанцыі, скачок у вышыню і даўжыню, скачок з шастом і трайны скачок, а таксама штурханне ядра.

Студэнт 5 курса факультэта фізічнай культуры Купалаўскага ўніверсітэта Алег Тамашэвіч атрымаў упэўненую перамогу на турніры ў штурханні ядра з вынікам 20,42 метра.