Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 22 Студзень 2026 11:38

У Купалаўскім універсітэце пройдзе інтэлектуальная гульня для студэнтаў

IMG 2933У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працягваецца святкаванне Дня беларускай навукі. 25 студзеня па ініцыятыве Савета маладых вучоных і Студэнцкага навуковага таварыства на базе інтэрнатаў Купалаўскага ўніверсітэта адбудзецца інтэлектуальная гульня для студэнтаў «Купалаўская навука».

Удзельнікаў чакае займальная віктарына, якая дазволіць даведацца больш пра гісторыю беларускай навукі.

Гульня пройдзе ў 13:00 на базе адразу 3 інтэрнатаў па адрасе: вул. Дубко, д. 20, вул. Даватара, д. 27 і вул. Пралетарская, д. 16.

Каб узяць удзел, неабходна сабраць каманду да 6 чалавек і прайсці рэгістрацыю.

Запрашаем усіх жадаючых бліснуць сваімі ведамі!