У рамках лігі пройдзе пяць этапаў: фестываль, 1/8 фіналу, 1/4 фіналу, паўфінал і фінал. Каманда-пераможца атрымае званне «Чэмпіён Нацыянальнай мастацкай лігі КВЗ» і магчымасць узяць удзел у Міжнародным фестывалі каманд КВЗ «КіВіН» у горадзе Сочы.
Для ўдзелу неабходна сабраць каманду і прайсці рэгістрацыю. Кожная каманда атрымае прафесійную падтрымку ад вопытных рэдактараў з чэмпіёнскага складу каманды «Доктар Хаўс» – чэмпіёнаў Вышэйшай лігі КВЗ 2022 года.
Больш падрабязна азнаёміцца з інфармацыяй аб Нацыянальнай мастацкай лізе КВЗ можна ў сацыяльных сетках: Укантакце і Instagram.
Купалаўцы, не прапусціце магчымасць прадэманстраваць свой творчы талент і гумар!
У актыўнай моладзі Беларусі ёсць унікальны шанц выйсці на вялікую сцэну КВЗ. У сакавіку пройдзе Фестываль Нацыянальнай мастацкай лігі КВЗ, мэта якога – аб'яднаць моладзь у адзіную творчую і арганізацыйную структуру руху КВЗ і вызначыць лепшыя каманды КВЗ сярод моладзі Рэспублікі Беларусь.