Самай значнай падзеяй лістапада для ўсёй краіны стала нарада Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі па развіццю навуковай сферы і рабоце Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Знакавай падзеяй для ГрДУ імя Янкі Купалы стаў удзел у нарадзе рэктара ўніверсітэта Ірыны Кітурка. Пасля завяршэння нарады ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшлопасяджэнне Прафесарскага сходу, галоўнай тэмай якога стала абмеркаванне вынікаў нарады Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з навуковай грамадскасцю.
Асабліва важнымі для Купалаўскага ўніверсітэта сталі кадравыя змены ў рэктараце. Новым прарэктарам (па бяспецы і кадрах) быў прызначаны Ігар Ціцянкоў.
Ключавым акцэнтам лістапада стала навуковая дзейнасць. У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшлі IV Міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларусь у кантэксце сусветнай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава», «Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні», II Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя «Маладзёжная палітыка і выхаванне ў сучасных умовах» і IV Форум інавацый і ідэй «ІнаФэст-2025». Таксама студэнты Купалаўскага ўніверсітэта прынялі ўдзел у хакатоне па рашэнні бізнес-задач.
Не менш інтэнсіўна ў лістападзе вялася праца над перспектывамі развіцця ВНУ. У чарговы раз прайшло пасяджэнне рабочай групы па распрацоўцы Стратэгіі развіцця ўніверсітэта на перыяд 2026-2030 гадоў і на перспектыву да 2035 года. У рамках развіцця знешніх сувязей галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы падпісалі пагадненне аб узаемадзеянні ў рамках Гродзенскага абласнога адукацыйнага кластара на 2026 год. Таксама ўніверсітэт падпісаў дамову аб стварэнні медыягруп на пляцоўцы профільных класаў разам з КУП ТРВК «Гродна Плюс», аддзелам адукацыі Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта і сярэдняй школай № 40 імя У.І. Крамко г. Гродна.
Значнай падзеяй студэнцкага жыцця ў лістападзе стаў Тыдзень студэнцкага супраўлення. У рамках Тыдня прайшла акцыя «Салодкі пачастунак» і фінал конкурсу «Лідар года - 2025», а таксама тром студэнтам Купалаўскага ўніверсітэта выдалася магчымасць правесці адзін дзень з рэктарам Ірынай Кітурка. Яркім завяршэннем Тыдня студэнцкага супраўлення стала незабыўная «Ноч Alma-mater».
Асаблівай часткай Тыдня студэнцкага супраўлення стала правядзеннефіналу шоу талентаў «Alma mater – каханне з першага курса 2025», пераможцы якога пасля падзяліліся сваімі ўражаннямі ад конкурсу ў інтэрв'ю.
Апошні месяц восені таксама прынёс ГрДУ імя Янкі Купалы шэраг дасягненняў. Купалаўцы ўвайшлі ў лік лепшых маладых аналітыкаў краіны, а кіберспартыўная каманда Купалаўскага універсітэта «VAMP» заняла ганаровае другое месцаўфінале BESL па Dota 2. Таксама адбылося ўшаноўванне найлепшых спартсменаў па выніках 2024/2025 навучальнага года, а байцы студэнцкіх атрадаў ГрДУ імя Янкі Купалы атрымалі падзякі на Урачыстай цырымоніі закрыцця Трэцяга працоўнага семестра 2025 года.
Важнай часткай жыцця Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў лістападзе стала правядзенне дыялогавай пляцоўкі «Гісторыя і ўрокі кастрычніка», у рамках якой удзельнікі паглядзелі фрагмент хроніка-дакументальнага фільма «Кастрычнік 1917. Беларускі сцэнарый» і прадставілі даклады пра Кастрычніцкую рэвалюцыю, і выставы «Бацькаўшчына светлая мая!», прысвечанай 95-годдзю беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.
Лістапад стаў для Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы месяцам навукі і важным крокам у развіцці будучай ВНУ.
Падвядзенне вынікаў года Купалаўскага ўніверсітэта ў 2025 годзе завяршаецца! Фінальны акорд адыходзячага года – снежаньскія вынікі – будуць падведзены ўжо ў новым, 2026 годзе.