Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 12 Снежань 2025 12:29

Валанцёры ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям!»

photo 2025 12 12 12 00 0111 снежня валанцёрскі атрад Купалаўскага ўніверсітэта «Добрае сэрца ГрДУ» аказаў адрасную дапамогу жыхарцы горада Гродна ў межах рэспубліканскай акцыі «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям!».

Рэспубліканская акцыя «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям!» арганізавана з мэтай аказання адраснай і сацыяльнай падтрымкі ўсім пажылым людзям, якія маюць у гэтым патрэбу.

Купалаўцы зазірнулі ў госці да жыхаркі горада Гродна Галіны Моджэр і дапамаглі пакалоць і скласці дровы, прывесці ў парадак дрэвы і кусты, а таксама перакапаць участак прыдамавой тэрыторыі. Акрамя таго, ад першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» Купалаўскага ўніверсітэта Галіне Баляславаўне ўручылі салодкі навагодні падарунак і павіншавалі з надыходзячымі святамі.