Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 03 Снежань 2025 10:17

Досвед выкарыстання ШІ ў навучанні быў прадстаўлены падчас конкурсу «Педагог-інаватар Купалаўскага ўніверсітэта»

IMG 7603У ГрДУ імя Янкі Купалы перагорнута чарговая старонка конкурсу прафесійнага майстэрства "Педагог-інаватар Купалаўскага ўніверсітэта". Удзельнікам іспыту “Педагагічная майстэрня” стала старшы выкладчык кафедры англійскай філалогіі Ірына Клачко, якая правяла навучальны семінар, прысвечаны адной з самых актуальных тэм у сучаснай адукацыі – выкарыстанню тэхналогій штучнага інтэлекту.

Мерапрыемства стала яскравым прыкладам таго, як педагогі-наватары Купалаўскага ўніверсітэта ўмеюць ператвараць тэхналагічныя выклікі ў новыя адукацыйныя магчымасці.

У фармаце жывога дыялогу Ірына Клачко паказала, як нейрасеткі могуць стаць памочнікам выкладчыка ў падрыхтоўцы да заняткаў і як з іх дапамогай студэнты могуць працаваць над курсавымі і дыпломнымі праектамі. Удзельнікі семінара наглядна ўбачылі, як ШІ можа аналізаваць дадзеныя вэб-сайтаў, эканомячы час для вырашэння творчых і даследчых задач.

Семінар прайшоў дынамічна: прыклады з асабістага досведу мадэратара і інтэрактыўныя апытанні не пакінулі аўдыторыю абыякавай. Пасля выступлення разгарнулася прадуктыўная дыскусія. Выкладчыкі і студэнты абмеркавалі якасць матэрыялаў, якія генеруе ШІ, і сышліся на думцы, што сучаснаму педагогу неабходна глыбей вывучаць прынцыпы эфектыўнага ўзаемадзеяння з нейрасеткамі.

Наступным удзельнікам конкурсу прафесійнага майстэрства "Педагог-інаватар Купалаўскага ўніверсітэта" стане старшы выкладчык кафедры журналістыкі Кацярына Касцюшка. Яе навучальны семінар на тэму “Гульня на вынік: тэхналогія квіта ў адукацыйным працэсе медыяспецыяльнасцей” адбудзецца 11 снежня 2025 года па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 218а. Пачатак у 15.05. Далучайцеся!