Марафон праходзіў у два этапы: завочны - з 8 верасня па 31 кастрычніка і вочны - 27 лістапада. У лік 100 лепшых практык, адабраных для прэзентацыі на фінальным этапе, увайшлі і распрацоўкі чатырох выкладчыкаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: Алены Антончык, старшага выкладчыка кафедры перакладу міжкультурнай камунікацыі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму; Вольгі Крамлёвай, дацэнта кафедры экалогіі факультэта біялогіі і экалогіі; Ірыны Піваварчык, дацэнта кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, а таксама Ірыны Майсеевай, дацэнта кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі юрыдычнага факультэта.
На фінальным этапе ўдзельнікі прадэманстравалі свае методыкі і напрацоўкі ў фармаце экспрэс-прэзентацый, а таксама прынялі ўдзел у сумесным аналізе вопыту ўкаранення маладзёжных ініцыятыў. Паспяховыя практыкі, прадстаўленыя купалаўцамі, былі адзначаны сертыфікатамі ўдзелу ў вочным этапе Марафона, якія пацвярджаюць высокі ўзровень іх прафесіяналізму і актуальнасць прапанаваных рашэнняў.
Усе прадстаўленыя паспяховыя практыкі ў сферы працы з моладдзю будуць апублікаваны нна сайце Грамадскага аб'яднання спецыялістаў па рабоце з моладдзю у раздзеле "Медыятэка паспяховых практык", што дазволіць шырокаму колу спецыялістаў азнаёміцца з перадавым вопытам. Акрамя таго, па выніках Марафона будзе сфарміраваны электронны кампендыум паспяховых практык, які стане каштоўным метадычным дапаможнікам для ўсіх удзельнікаў выхаваўчага працэсу і дасць магчымасць выкарыстоўваць гэтыя напрацоўкі ў рабоце са студэнцкай моладдзю.