Студэнцкія атрады - гэта не проста спосаб зарабіць для студэнта, але і магчымасць атрымаць карысны працоўны вопыт і развіць прафесійныя навыкі ў розных сферах. Купалаўцы кожны год актыўна ўдзельнічаюць у рабоце студэнцкіх атрадаў, што дапамагае ў фарміраванні іх актыўнай жыццёвай пазіцыі і развівае лідарскія якасці.
Па выніках працоўнага семестра штаб працоўных спраў установы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" ўзнагароджаны ў намінацыі "Лепшы штаб працоўных спраў першаснай арганізацыі ГА "БРСМ" установы адукацыі". Гэта ўзнагарода падкрэслівае эфектыўнасць работы ўніверсітэта па працаўладкаванні і арганізацыі занятасці моладзі, паказаўшы найбольшую колькасць працаўладкаваных студэнтаў.
Таксама купалаўцы паказалі сябе лепшымі ў канкрэтных напрамках. У намінацыі "Лепшы студэнцкі атрад, які працуе на аб'екце будаўніцтва, якому прысвоены статус Абласной маладзёжнай будоўлі" стаў лепшым студэнцкі будаўнічы атрад "Прамбуд" імя двойчы Героя Савецкага Саюза В.С. Архіпава. У намінацыі "Лепшы сэрвісны атрад" другое месца заняў студэнцкі сэрвісны атрад "Мазайка" імя Героя Савецкага Саюза С.А. Гарэліка. Другое месца ў намінацыі "Лепшы педагагічны атрад" атрымаў студэнцкі педагагічны атрад "Зорка-2" імя Героя Савецкага Саюза Д.М. Карбышава.
Акрамя таго, у рамках мерапрыемства, 3-му студэнцкаму сэрвіснаму (інфармацыйнаму) атраду “МедыяВектар” імя С.Ш. Гурэвіча ўручана пуцёўка для працы ў Трэцім працоўным семестры. Дзеці выйшлі на працу ў КУП «Тэлерадыёвяшчальны канал «Гродна Плюс» 24 лістапада.
Гэтыя перамогі даказваюць, што студэнты Купалаўскага ўніверсітэта – таленавітыя і перспектыўныя асобы, якія здольныя на самыя высокія здзяйсненні!
26 лістапада адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця трэцяга працоўнага семестра студэнцкіх атрадаў Гродзенскай вобласці і былі падведзены вынікі абласнога конкурсу "Працоўны семестр - 2025", дзе студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы зноў прадэманстравалі выдатныя вынікі.








