Удзельнікамі праекту сталі 79 студэнтаў з 11 факультэтаў, якія жадаюць у будучыні стаць кіраўнікамі студэнцкіх будаўнічых, педагагічных, сэрвісных, вытворчых і сельскагаспадарчых атрадаў. Большасць з іх ужо маюць паспяховы досвед працы ў якасці байцоў студэнцкіх атрадаў.
Адукацыйная праграма школ пройдзе да 16 снежня і будзе ўключаць у сябе тэарэтычныя і практычныя заняткі па асновах фарміравання студэнцкіх атрадаў, прававых аспектах іх дзейнасці, афармленні дакументацыі, правілах эфектыўнай камунікацыі і ўзаемадзеяння з работадаўцамі. Таксама слухачы прымуць удзел у псіхалагічных трэнінгах і майстар-класах, навучацца планаваць працу атрада, даведаюцца аб асноўных функцыях камандзіра і камісара, асвояць правілы вядзення часопіса студэнцкага атрада і вывучаць асновы аказання першай даўрачэбнай дапамогі. Завершыцца навучанне атэстацыяй удзельнікаў.
Дадзеная школа стане выдатным шанцам для байцоў студэнцкіх атрадаў атрымаць новыя веды і паспрабаваць сябе ў зусім новай ролі - кіраўніка.