Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 29 Жнівень 2025 08:44

Замежныя студэнты з КНР, якія прайшлі навучанне ў канікулярнай магістратуры Купалаўскага ўніверсітэта, атрымалі дыпломы магістра

IMG 062117 выпускнікоў з Кітайскай Народнай Рэспублікі паспяхова асвоілі прапанаваную праграму па спецыяльнасці «Адукацыйны менеджмент» і сёння, 28 жніўня, атрымалі свае дыпломы магістра.

Запаветны дакумент выпускнікі атрымалі з рук прарэктара па вучэбнай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Лявонція Паўлава. Словы падзякі гучалі і ў адрас тых, хто перадаваў магістрантам свой досвед і веды.

Атрыманне дыплома – гэта значнае дасягненне не толькі для выпускніка, але і для ўніверсітэта, які імкнецца развіваць міжнароднае супрацоўніцтва і абмен ведамі.