16 мая адбыўся фінал конкурсу, падчас якога ўдзельнікі прадставілі сваю сям'ю і прадэманстравалі навыкі ўзаемадзеяння і каманднай працы. Кожная сям'я падрыхтавала арыгінальныя выступленні, у якіх расказалі пра свае традыцыі, захапленні і сямейныя каштоўнасці.
Сям'я Віялеты і Аляксандра Гук годна прадставіла Купалаўскі ўніверсітэт, прадэманстраваўшы творчы падыход да рашэння задач. Віншуем пераможцаў і жадаем новых поспехаў!