Праект рэалізуецца ва ўніверсітэце з 2019 года і за гэты час стаў неад'емнай часткай купалаўскай сям'і. Як расказала начальнік аддзела культурна-масавай і забаўляльнай дзейнасці ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю ГрДУ імя Янкі Купалы Галіна Маслова, штогод тэматыка пастаноўкі мяняецца і прымеркавана да пэўных гістарычных падзей, акрамя таго мяняецца і напаўненне – арганізатары рыхтуюць новыя сцэнарыі і нумары.
– У пастаноўцы іграюць хлопцы з творчых калектываў Купалаўскага ўніверсітэта. Гэта «Уні-Song», «Вернісаж» і «Канферанс». У аснову нумароў ляглі рэальныя гістарычныя падзеі, а яе героямі сталі рэальныя асобы. У зборы дадзеных нам дапамагалі нашыя гісторыкі, было важна захаваць праўдападобнасць. Асаблівасцю праекту сёлета стала рэгіянальная скіраванасць. На сцэне ў кожным раёне яго жыхары змаглі ўбачыць падзеі, звязаныя з іх малой радзімай. Дарэчы, чарговасць выступаў не выпадковая, яна адпавядае парадку вызвалення раёнаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, – расказала Галіна Маслава.
Арганізатары адзначылі, што пастаноўку сёлета паглядзелі больш за 5000 чалавек. Сярод іх былі навучэнцы розных класаў, прадстаўнікі адміністрацыі раёна і школ і многія іншыя. Водгукі былі толькі станоўчыя! Галіна Валер'еўна расказала, што многія пісалі ў мэсэнджэры і сацсеткі паведамлення з падзякай і адзначалі высокі ўзровень падрыхтоўкі.
Гродзенцы таксама змогуць прасякнуць гэта неверагоднай атмасферай! На галоўнай сцэне Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 24 траўня ў 16.30 адбудзецца завяршальнае выступленне ў рамках грамадзянска-патрыятычны праект «Дарогамі Перамогі».
Дарэчы, праект удастоены гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы маладзёжнай палітыкі, што сведчыць аб яго значным укладзе ў фарміраванне грамадзянска-патрыятычнай пазіцыі.
 
У красавіку стартаваў грамадзянска-патрыятычны праект «Дарогамі Перамогі», у рамках якога купалаўцы адправіліся ў кожны раён гродзенскай вобласці з пастаноўкай «Нельга забыць». У гэтым годзе нумары прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.-8a66a75ab6.jpg)


-91329dea80.jpg)
-052d3f7efb.jpg)

-507d922876.jpg)

-8c1f25ac28.jpg)




-38e872d087.jpg)

-3e473cbdc4.jpg)

-34ec4e04ff.jpg)

-fc02d7b90e.jpg)

-f2e9b191e6.jpg)
-058d05f63d.jpg)
-de7ed256b3.jpg)

-70097cb1f8.jpg)

-d6aaff0e93.jpg)
-2d4a49b529.jpg)













