Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 12 Красавік 2024 15:38

Студэнтка Купалаўскага ўніверсітэта стала прызёрам Міжнароднага конкурсу графічнага дызайну «Gagarin Design Award 2023»

Аўтар
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)

photo 5244587748172618643 yУ красавіку 2024 года падведзены вынікі Міжнароднага конкурсу графічнага дызайну «Gagarin Design Award 2023», у якім прыняла ўдзел Дар'я Бандарэнка, студэнтка 4 курса факультэта мастацтваў і дызайну.

Удзельнікам прапаноўвалася распрацаваць графічны плакат у свабоднай тэхніцы на розныя тэмы: «Засваенне Месяца», "Першы палёт чалавека ў космас», «Падарожжа за гранню магчымага».

Дар'я Бандарэнка заняла прызавое III месца са сваёй працай «Да зорак». З галерэяй работ Міжнароднага конкурсу графічнага дызайну «Gagarin Design Award 2023» можна азнаёміцца тут.

Па выніках удзелу былі арганізаваны выставы ў Цэнтры «Касманаўтыка і авіяцыя» на ВДНГ і ў Парку мастацтваў «Музеон» (г. Масква).

Конкурс накіраваны на выяўленне маладых талентаў у сферы графічнага дызайну, стварэнне магчымасці для рэалізацыі творчага патэнцыялу, развіццё сусветнай супольнасці графічных дызайнераў для абмену вопытам і ідэямі, а таксама папулярызацыю асобы Юрыя Гагарына і яго ўкладу ў развіццё сусветнай касманаўтыкі.

 

photo 5244587748172618644 y

Чытаць 262 разоў Апошняя змена Пятніца, 12 Красавік 2024 15:41
АРИНОВИЧ АНАСТАСИЯ ЮРЬЕВНА

Апошняя ад АРИНОВИЧ АНАСТАСИЯ ЮРЬЕВНА

Падобныя матэрыялы