Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 08 Красавік 2024 11:20

Купалаўцы прайшлі навучанне ў анлайн-школе будучага настаўніка нямецкай мовы ГрДУ імя Янкі Купалы і САФУ імя М.В. Ламаносава

IMG 7385Студэнтам 1-3 курсаў спецыяльнасці "Рамана-германская філалогія (нямецкая)" былі ўручаны сертыфікаты, якія сведчаць аб заканчэнні міжнароднай анлайн-школы будучага настаўніка нямецкай мовы "Інавацыйныя тэхналогіі навучання нямецкай мове". Асваенне інавацыйных тэхналогій будзе садзейнічаць паспяховай рабоце ў будучай педагагічнай дзейнасці.

Анлайн-школа была арганізавана па ініцыятыве загадчыка кафедры рамана-германскай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Надзеі Уласюк і загадчыка кафедры нямецкай і французскай філалогіі САФУ імя М.У. Ламаносава Марыі Сакаловай. Цягам месяца расійскія і беларускія выкладчыкі знаёмілі студэнтаў з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій у навучанні нямецкай мове.

Прадстаўленыя ў ходзе семінараў інавацыйныя тэхналогіі аблягчаюць вывучэнне мовы, павышаюць матывацыю, фарміруюць і развіваюць кампетэнцыю ўсіх удзельнікаў, актывуюць абмен вопытам і ведамі. На занятках студэнты азнаёміліся з папулярнымі рэсурсамі, анлайн-платформамі і тэхналагічнымі інструментамі, вучыліся ствараць інтэрактыўныя заданні да відэаматэрыялаў, складалі вэб-квесты і анлайн-віктарыны, даведаліся пра розныя віды зваротнай сувязі і тэхналогіі сторытэлінга.