Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 26 Люты 2024 11:32

Купалавец заваяваў золата на чэмпіянаце Расіі па лёгкай атлетыцы

aea6a3ec be2d 41bb 89be f83778c98077Беларускія лёгкаатлеты заваявалі сем залатых, тры сярэбраныя і адзін бронзавы медалі чэмпіянату Расіі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні, які прайшоў у Маскве на базе лёгкаатлетычна-футбольнага комплексу ЦСКА. Купалавец у ліку медалістаў.

 

Алег Тамашэвіч, студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы, стаў уладальнікам залатога медаля ў дысцыпліне штурханне ядра. Яго зацятасць, працавітасць і прафесіяналізм прынеслі яму заслужаную перамогу.

Гэты поспех беларускіх лёгкаатлетаў пацвярджае высокі ўзровень спартыўнай школы краіны і паказвае, што таленавітыя спартсмены з Беларусі гатовы спаборнічаць і перамагаць на міжнародных турнірах. Віншуем Алега Тамашэвіча з заслужаным поспехам на чэмпіянаце Расіі па лёгкай атлетыцы.

Чэмпіянат Расіі стаў заключным стартам для беларусаў у зімовым сезоне.