Марафон урачыстых мерапрыемстваў, прымеркаваных да 84-годдзя з дня ўтварэння ГрДУ імя Янкі Купалы, працягваецца. Сімвалічна, што менавіта сёння, 23 лютага, у Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь купалаўцы далі старт новай экспазіцыі.
Рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка ў сваім выступленні падкрэсліла, што за кожнай з гэтых фатаграфій не фрагмент жыцця, а лёс чалавека. Яна выказала падзяку ўсім тым, хто прыклаў руку да стварэння выставы і дазволіў акунуцца ў свет універсітэцкага жыцця праз аб'ектыў фотакамеры.
На выставе прадстаўлены фотаздымкі, на якіх адлюстраваны выкладчыкі Купалаўскага ўніверсітэта «ў дзеянні».
Выкладчыкі ўніверсітэта адыгрываюць ключавую ролю ў фарміраванні асобы студэнтаў. Фатаграфіі паказвалі выкладчыкаў у розных сітуацыях - на лекцыях, семінарах, навуковых канферэнцыях, масавых мерапрыемствах культурна-асветніцкага і спартыўнага характару. Кожная фатаграфія перадавала асаблівую атмасферу і эмоцыі, якія суправаджаюць купалаўцаў.
Гэтая фотавыстава стала своеасаблівым гімнам адукацыі і навуцы. Яна нагадала ўсім удзельнікам аб тым, што ўніверсітэт – гэта не толькі месца атрымання ведаў, але прастора, дзе фарміруецца асоба і вызначаецца будучы лёс.