Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 20 Люты 2024 12:17

ФОТАФАКТ: рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы ўзнагароджана за ўклад у развіццё адукацыі Гродзенскай вобласці

У Гродзенскім аблвыканкаме прайшла 67-я сесія Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання, дзе былі падведзены вынікі працы дэпутацкага корпуса. На сесіі рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка была ўзнагароджана Падзякай за свой уклад у развіццё адукацыі і навукі.

Гэта ўзнагарода стала прызнаннем не толькі асабістых дасягненняў рэктара, але і ўсяго калектыву ўніверсітэта, які актыўна працуе над павышэннем узроўню адукацыі і навукі ў рэгіёне. Рэктар ГрДУ выказала падзяку за высокую ацэнку сваёй працы і падкрэсліла гатоўнасць працягваць старанна працаваць на карысць адукацыі і развіцця Гродзенскай вобласці.