Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 20 Люты 2024 08:28

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбылося адкрыццё выставы «Я – Купалавец»

IMG 748119 лютага ў чытальнай зале навуковай бібліятэкі адкрыўся фотавернісаж «Я – Купалавец». На экспазіцыі прадстаўлены фота выпускнікоў універсітэта, якія звязалі сваё прафесійнае жыццё з нашым універсітэтам. Адкрыццё экспазіцыі прымеркавана да Дня нараджэння ўніверсітэта.

Госці выставы могуць азнаёміцца з фотаальбомам выпускнікоў розных гадоў, пачынаючы з першага выпуску Гродзенскага педагагічнага інстытута. Кожная фатаграфія - гэта асобны лёс, рыска на палатне жыцця. І ўсе яны злучаюцца ў выдатную карціну.

На вернісажы гасцямі сталі кіраўніцтва ўніверсітэта, супрацоўнікі, ветэраны і ўсе жадаючыя. У цёплай атмасферы купалаўцы ўспомнілі свае гады навучання, выказалі словы падзякі сябрам і настаўнікам. З адкрыццём экспазіцыі ўсіх павіншавала рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка.

Фотавыстава будзе дзейнічаць да 7 сакавіка ў чытальнай зале галоўнага корпуса ўніверсітэта. Запрашаем азнаёміцца з экспазіцыяй!