Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 06 Люты 2024 16:09

Рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка наведвае Рэспубліку Узбекістан.

главнаяУ рамках афіцыйнага візіту дэлегацыі Міністэрства адукацыі Беларусі ва Узбекістан адбылася сустрэча Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэя Іванца з Міністрам вышэйшай адукацыі навукі і інавацый Рэспублікі Узбекістан Кангратбаем Шарыпавым. У склад дэлегацыі ўвайшла і рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.

На сустрэчы абмеркаваны пытанні стварэння Беларуска-Узбекскага навукова-тэхналагічнага Кансорцыума пад эгідай двух міністэрстваў, праектавання і рэалізацыі сумесных адукацыйных праграм з улікам патрэбнасці эканомік дзвюх краін.

Асноўная ўвага – якаснаму адукацыі. Прапанаваны новыя формы рэалізацыі двухбаковых дагавораў. З улікам неабходнасці ў вывучэнні рускай мовы абмеркаваны розныя формы навучання ўзбекскіх грамадзян, у тым ліку і дыстанцыйна.

Асаблівая ўвага ўдзелена патрыятычнаму выхаванню, удзелу ў грамадзянска-патрыятычных акцыях, у тым ліку значным праекце «Цягнік памяці», удзел узбекскіх студэнтаў у рабоце студатрадаў у Рэспубліцы Беларусь.

Візіт працягнецца і заўтра. Ірына Фёдараўна ў складзе дэлегацыі Рэспублікі Беларусь прыме ўдзел у рабоце ІІ Форуму рэгіёнаў Узбекістана і Беларусі ў сесіі «Развіццё супрацоўніцтва паміж Узбекістанам і Беларуссю ў сферы адукацыі і маладзёжнай палітыкі».