Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 02 Люты 2024 16:50

Студэнты-купалаўцы наведалі філіял «Гроднаэнэрга»

ryp24 3Пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры тэарэтычнай фізікі і цеплатэхнікі Вольгі Жарновай студэнты 1 і 4 курсаў фізіка-тэхнічнага факультэта наведалі філіял «ПСДТУ» РУП «Гроднаэнерга».

Падчас экскурсій студэнты пазнаёміліся з працай такога абсталявання, як аўтаматызаваная сістэма кантролю і ўліку электраэнергіі, сістэма дыстанцыйнага здыму паказанняў электраспажывання, лічыльнік электрычнай энергіі пераменнага току.

На дадзены момант у філіяле «ПСДТУ» РУП «Гроднаэнерга» праходзяць практыку 3 студэнты фізіка-тэхнічнага факультэта. Пасля экскурсіі абмеркавалі магчымасць працаўладкавання студэнтаў.

Дарэчы, ГрДУ імя Янкі Купалы выкарыстоўвае практыкаарыентаваны падыход у навучанні, што дае магчымасць рыхтаваць спецыялістаў высокага класа. На многіх прадпрыемствах горада адкрыты філіялы кафедр, а ў аўдыторыях выкладаюць спецыялісты-практыкі.