Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 18 Студзень 2024 16:11

Адзіны дзень інфармавання прайшоў у ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 3643Інфармацыйна-прапагандысцкае мерапрыемства для супрацоўнікаў і выкладчыкаў універсітэта адбылося 18 студзеня.

 

На абмеркаванне былі вынесены тэмы «Інфармацыя аб ходзе расследавання крымінальнай справы, узбуджанай па факце генацыду беларускага народа» і «Асаблівасці правядзення Адзінага дня галасавання. Выбарчая кампанія - 2024 года».

З дакладам на тэму «Інфармацыя аб ходзе расследавання крымінальнай справы, узбуджанай па факце генацыду беларускага народа» выступіў намеснік пракурора Гарадзенскай вобласці, старшы дарадца юстыцыі Андрэй Скурат.

Як расказаў дакладчык, генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь у красавіку 2021 года ўзбуджана і цяпер расследуецца крымінальная справа па фактах учынення нацысцкімі злачынцамі, іх саўдзельнікамі, злачыннымі фарміраваннямі генацыду мірнага насельніцтва на тэрыторыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У ходзе расследавання крымінальнай справы вывучаны дакументы гітлераўскай Германіі, якія ўзводзілі зверствы ў адносінах да мірнага насельніцтва ў ранг дзяржаўнай палітыкі і вызвалялі салдат ад адказнасці за гэтыя злачынствы. Масавае знішчэнне людзей было пастаўлена на паток, праводзіліся дадзеныя злачынствы варварскімі метадамі і сродкамі: прымяняліся растрэлы і шыбеніцы, газавыя камеры і спальванне, голад і распаўсюджванне эпідэмій. Гэта павінна было навесці страх, здушыць спробы супраціўлення акупацыйнаму рэжыму.

- Падчас расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ўстанаўліваюцца шматлікія раней не вядомыя факты масавага знішчэння нацысцкімі злачынцамі грамадзянскага насельніцтва Беларусі. Праводзіцца карпатлівая праца па фіксацыі інфармацыі, атрыманай ад відавочцаў тых падзей і іх сваякоў. Следчай групай вывучаны вялікі масіў архіўных дакументаў і тысячы крымінальных спраў у адносінах да нацысцкіх злачынцаў. Праведзены агляды месцаў здарэнняў, падчас якіх устаноўлены раней невядомыя месцы масавых забойстваў насельніцтва. Атрыманыя падчас расследавання крымінальнай справы доказы дазваляюць сцвярджаць, што маштабы трагедыі беларускага народа значна большыя, чым меркавалася раней, - адзначыў Андрэй Скурат.

З дакладам на тэму “Асаблівасці правядзення Адзінага дня галасавання. Выбарчая кампанія – 2024” выступіў намеснік дэкана факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Андрэй Гецэвіч.

- 25 лютага ў нашай краіне ўпершыню ў гісторыі пройдзе адзіны дзень галасавання, калі будуць адначасова выбірацца дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў. Практыка аднамаментных выбараў прымяняецца ў многіх краінах. І ўкараняючы такі вопыт, Беларусь удасканальвае сваю электаральную сістэму. Раней выбары ў дэпутаты розных узроўняў праводзіліся ў нас паэтапна. А гэта грошы, праца камісій. Правядзенне адзінага дня галасавання - гэта, з аднаго боку, эканомія рэсурсаў, у тым ліку бюджэтнага фінансавання, а з другога - магчымасць больш эфектыўна забяспечваць пераемнасць органаў заканадаўчай улады, - распавёў Андрэй Гецэвіч.

Электаральная кампанія пройдзе па новых правілах, у адпаведнасці з прынятай на рэспубліканскім рэферэндуме абноўленай Канстытуцыяй. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць куратарам навучальных груп пры рабоце са студэнтамі, якія будуць галасаваць упершыню.