Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 27 Снежань 2023 16:00

На Савеце ўніверсітэта ўшаноўвалі купалаўцаў

IMG 0806Па традыцыі на пасяджэнні ўшаноўвалі супрацоўнікаў, якія дасягнулі поспехаў у навуковай і прафесійнай дзейнасці.

Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы павіншавала загадчыка кафедры лагістыкі і метадаў кіравання Вадзіма Хартоўскага з прысуджэннем вучонай ступені доктара фізіка-матэматычных навук, а прафесара кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Сяргея Піваварчыка з прысваеннем вучонага звання прафесара.

Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за добрасумленную плённую працу, высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці і па выніках праходжання атэстацыі былі ўзнагароджаны Алена Буйніцкая, вядучы інжынер аддзела галоўнага энергетыка; Таццяна Громак, спецыяліст 1 катэгорыі дэканата факультэта эканомікі і кіравання; Маргарыта Карачарская, інжынер 1 катэгорыі кафедры электратэхнікі і электронікі фізіка-тэхнічнага факультэта; Алена Кнор, загадчык вучэбна-метадычнага кабінета факультэта мастацтваў і дызайну; Святлана Малючак, вядучы спецыяліст дэканата факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання; Ларыса Альшэўская, загадчык вучэбна-метадычнага кабінета адукацыйных тэхналогій педагагічнага факультэта; Ірына Санукевіч, інжынер 1 катэгорыі вучэбна-метадычнага кабінета інжынерна-будаўнічага факультэта; Мікалай Толсцікаў, майстар вытворчага навучання ўпраўленню механічных транспартных сродкаў аўташколы "Цэнтр падрыхтоўкі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў" факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання.