Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 26 Снежань 2023 16:08

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдуць «PROF-канікулы» для старшакласнікаў

photo 5212918334369157646 yСёння, 26 снежня, стартуе прафарыентацыйны праект «PROF-канікулы» для навучэнцаў 10-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Праект «PROF-канікулы» – унікальнае асяроддзе для прафесійнага самавызначэння старшакласнікаў.

Навучэнцам 10-11 класаў прапануюць уключыцца ў адукацыйны працэс структурных падраздзяленняў універсітэта і прыняць удзел у лекцыях і практыкумах у складзе рэальных студэнцкіх груп.

У выніку ўдзелу ў праекце будучыя абітурыенты атрымаюць дакладнае ўяўленне пра найбольш перспектыўныя спецыяльнасці Купалаўскага ўніверсітэта, набудуць навыкі працы ў камандзе, а таксама адпрацуюць новую камунікатыўную мадэль «студэнт-выкладчык-студэнт».

Кожны дзень інтэнсіўу - гэта экскурсіі і майстар-класы, канструктыўныя гайды і інтэрактыўныя дыялогі, прэзентацыі, а таксама анлайн-лекцыі.

Праект «PROF-канікулы» рэалізуецца факультэтам даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы пад слоганам «Паспяховы курс на Купалаўскую ВНУ!».

Сачыце за раскладам прафарыентацыйнага праектаТУТ.